Іван Пятровіч Ларчанка
Іван Пятровіч Ларчанка (1914, в. Хварасцяны, Слаўгарадскі раён — 1987) — беларускі педагог. Кандыдат гістарычных навук.
Іван Пятровіч Ларчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1987 |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў паранены, інвалід 3-й групы.
У 1945—1960 гадах выкладчык, старшы выкладчык, загадчык кафедры марксізма-ленінізма, прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце, у 1960—1971 гадах рэктар Магілёўскага педагагічнага інстытута.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, «Знакам Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
правіць- Ларчанка Іван Пятровіч//Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 511.