Іван Раманавіч Пастарнацкі

Іван Раманавіч Пастарнацкі (18 красавіка 1848, г. Беразіно — 24 мая 1887, г. Варшава) — вучоны-медык, псіхіятр.

Іван Раманавіч Пастарнацкі
Дата нараджэння 18 красавіка 1848(1848-04-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая (5 чэрвеня) 1887 (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці псіхіятр, урач, настаўнік
Навуковая сфера псіхіятрыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Міхайлавіч Балінскі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’i святара. Пачатковую адукацыю атрымаў у Кіеўскай гімназіі, потым скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У далейшым вывучаў псіхіятрыю ў Санкт-Пецярбургскай імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі, дзе дзейнічала кафедра нервовых і псіхічных захворванняў пад кіраўніцтвам вядомага прафесара І. М. Балінскага. Пасля заканчэння навучання са званнем лекара (1872) служыў у Новагеоргіеўскім і Уяздоўскім шпіталях (Польшча). У гэты перыяд у друку з’явіліся яго першыя публікацыі: «О пользе плавания» (1872), «Статистическое исследование самоубийств в Петербурге за 1870, 1871 и 1872 годы» (1873), «О влиянии алкоголя на организм человека» (1874) і інш. У 1876 г. у Варшаўскім універсітэце І. Р. Пастарнацкі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «К вопросу о психомоторных центрах головного мозга». У працы ён прааналізаваў новыя даследаванні па лакалізацыі мозга i выказаў уласныя назіранні адносна яго рухальных цэнтраў. У 1880 г. малады вучоны быў накіраваны на стажыроўку за мяжу.

У 1882 годзе быў абраны прыватдацэнтам медыцынскага факультэта душэўных і нервовых хвароб Варшаўскага ўніверсітэта. У далейшым займаў пасаду экстраардынарнага прафесара кафедры псіхіятрыі ўніверсітэта, адначасова загадваў псіхіятрычным аддзяленнем Уяздоўскага ваеннага шпіталя (Варшава). Вучоны стаў аўтарам некалькіх навуковых прац і публікацый па пытаннях эксперыментальнай паталогіі цэнтральнай нервовай сістэмы на рускай, польскай, нямецкай і французскай мовах. Прафесар Пастарнацкі рэгулярна змяшчаў свае работы ў перыядычных выданнях «Медицинский вестник», «Врач», «Медицинская библиотека», «Архив психиатрии» і інш. Сярод публікацый: «Анатомические основы учения о душевных болезнях» (1882), «К вопросу о призрении наших душевных больных» (1883), «Нравственное лечение психиатров» (1885) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік. — 2-е выд. — Мінск, 2006. — С. 321.
  • Беларускія вучоныя, даследчыкі і вынаходнікі ў галіне тэхнічных і натуральных навук (другая палова XVII — першая чвэрць XX ст.) / В. Я. Бездзель, В. М. Хаданёнак. — Віцебск, 2018. — С. 138—139.
  • Знаменитые выпускники Минской духовной семинарии : биографический справочник / авторсоставитель священник Гордей Щеглов. — Жировичи, 2016. — С.133-134.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995