Іван Уладзіміравіч Мандрык

Іван Уладзіміравіч Мандрык (5 верасня 1941, в. Пасад, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 28 сакавіка 2021) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2005), прафесар (2005).

Іван Уладзіміравіч Мандрык
Дата нараджэння 5 верасня 1941(1941-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 2021(2021-03-28) (79 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2005)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1968), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1971), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1981).

Працаваў у Чыгуначным раённым камітэце ЛКСМБ г. Віцебска, Чыгуначным раённым камітэце КПБ г. Віцебска, Віцебскім абласным камітэце КПБ, Міжнародным інстытуце працоўных і сацыяльных адносін (Віцебскі філіял; 1994—2009, дырэктар), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1980—1996 і 2010—2020, прафесар кафедры гісторыі і культурнай спадчыны).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі савецкага перыяду; развіццё чыгуначнага транспарту ў Беларусі (1966—1990); гісторыя, тэорыя і практыка прафсаюзнага руху; палітычныя партыі ў грамадскай сістэме.

Бібліяграфія правіць

  • Железнодорожный транспорт Беларуси: кадровая политика, общественно-политическая жизнь (1971—1991 гг.) : диссертация … доктора исторических наук : 07.00.02 : защищена 05.11.2004 : утверждена 18.05.2005 / Мандрик Иван Владимирович. — Минск, 2004.
  • Зборнік лекцый па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветнай цывілізацыі) / І. У. Мандрык. — Віцебск, 2005.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мандрик Иван Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 641—642.
  • Мандрик Иван Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 104.
  • Мандрык Іван Уладзіміравіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / Мікалай Півавар. — Мінск, 2010. — С. 201.