Іван Фёдаравіч Якушаў
Іван Фёдаравіч Якушаў (20 лютага 1924, в. Драгунск, Рагачоўскі раён) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР[1].
Іван Фёдаравіч Якушаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
20 лютага 1924 (100 гадоў) в. Драгунск, Рагачоўскі раён |
||||||
Партыя | КПБ | ||||||
Адукацыя | Магілёўскі педагагічны інстытут, завочная ВПШ | ||||||
Прафесія | партыйны дзеяч | ||||||
Гады службы | 1941—1944 | ||||||
Камандаваў | аддзяленнем | ||||||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ гады Вялікай Айчыннай вайны на Паўднёва-Заходнім фронце, камандзір аддзялення. З 1944 на педагагічнай і савецкай працы ў Гомельскай вобласці. У 1952 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Член КПСС з 1950 года. З 1960 1-ы сакратар Тураўскага РК КПБ, з 1963 загадчык аддзеламі, з 1970 сакратар Гомельскага абкама КПБ[1].
У 1971 годзе скончыў завочную ВПШ пры ЦК КПСС. З кастрычніка 1972 года загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай працы ЦК КПБ. Член ЦК КПБ з 1976. Кандыдат у члены Бюро ЦК КПБ з 1976, член Бюро ЦК КПБ з сакавіка 1977[1].
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1973 года[1].