Іван Цімафеевіч Маісееў

Іван Цімафеевіч Маісе́еў (16 жніўня 1910, в. Вялюнь Брэсцкага раёна12 лютага 1976, г. Марыінск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Іван Цімафеевіч Маісееў
Дата нараджэння 16 жніўня 1910(1910-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1976(1976-02-12) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у 1938 годзе, у 1942 годзе — курсы «Выстрал».

У Чырвонай Арміі з 1928 года.

З 1943 года на 2-м Украінскім фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі.

Капітан Маісееў вызначыўся ў 1944 годзе пры фарсіраванні р. Ціса на тэрыторыі Венгрыі: 6 лістапада батальён на чале з Майсеевым пад варожым агнём пераправіўся цераз раку, выбіў праціўніка з траншэй, прайшоў з баямі 18 км, захапіў у палон 180 гітлераўцаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)