Ігар Іванавіч Пырх

беларускі палітык

Ігар Іванавіч Пырх (16 мая 1948 — 23 сакавіка 1999) — беларускі палітык, у 19901995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Палкоўнік міліцыі.

Ігар Іванавіч Пырх
Нараджэнне 16 мая 1948(1948-05-16)
Смерць 23 сакавіка 1999(1999-03-23) (50 гадоў)
Адукацыя

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскую вышэйшую школу міністэрства ўнутраных спраў.

Створаная на нечарговай пятай сесіі Вярхоўнага Савета ў жніўні 1991 года, камісія пад ягоным кіраўніцтвам выявіла маштабную падтрымку маскоўскага путчу з боку камуністычных функцыянераў і дзяржаўных чыноўнікаў у Беларусі.

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар шэрагу законапраектаў, у тым ліку — Аб міліцыі і органах правапарадку.

Зноскі

Літаратура правіць