- 1974—1979 — вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце, спецыяльнасць — інжынер-электрамеханік. Мае таксама кваліфікацыю сацыёлага.
- 1979—1985 — Канеўскі электрамеханічны завод «Магніт» (энергетык цэха, інжынер-канструктар).
- 1985—1987 — партыйная праца ў Каневе (інструктар і загадчык аддзелам гарадскім КПУ).
- 1987—1989 — 1-й намеснік старшыні Канеўскага гарвыканкама (пытанні развіцця культуры і спорту, адукацыі, турызму, замежных сувязяў і працы камунальных службаў).
- Жнівень 1989 — кастрычнік 2005 — дырэктар Канеўскага дзяржаўнага музея-запаведніка Т. Р. Шаўчэнкі, генеральны дырэктар Шаўчэнкаўскага нацыянальнага запаведніка.
- 1997 — атрымаў званне Заслужанага работніка культуры Украіны.
- Верасень 2004 — май 2005 — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Украіны НАН Украіны.
- Згодна з Указам Прэзідэнта Украіны ад 5 кастрычніка 2005 года № 1415/2005 быў прызначаны міністрам культуры і турызму Украіны.
- З 6 лютага 2007 па 6 красавіка 2010 года — быў паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.