Ігар Паўлавіч Азаронак

І́гар Па́ўлавіч Азаро́нак (нар. 21 красавіка 1962, Чалябінск) — беларускі ваенны лётчык першага класу, генерал-маёр, былы камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2006—2011).

Ігар Паўлавіч Азаронак
Дата нараджэння 21 красавіка 1962(1962-04-21) (61 год)
Месца нараджэння
Прыналежнасць Беларусь
СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы Беларусі
Гады службы 1983 — ц.ч.
Званне Генерал-маёр
Камандаваў Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

З адзнакай скончыў Стаўрапольскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў і штурманаў у 1983 годзе. Пасля заканчэння ўстановы да снежня 1987 года служыў афіцэрам каманднага пункта 53-га гвардзейскага знішчальна-авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай знішчальна-авіяцыйнай дывізіі 15-й паветранай арміі ПрыбВА. Да верасня 1989 года — намеснік начальніка штаба 886-га асобнага разведвальнага палка 15 ва.

Пасля да чэрвеня 1992 года навучаўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына. Скончыў акадэмію з адзнакай.

З чэрвеня 1992 года на службе ў Беларусі. Па жнівень 1995 — служыў начальнікам штаба і намеснікам камандзіра 378-й штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Пасля да студзеня 1997 года — начальнік аддзялення аператыўнага аддзела штаба ВПС. Па верасень 1998 года — намеснік начальніка аператыўнага аддзела штаба ВПС.

У чэрвені 2000 года скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі. Працягваў службу ў беларускім войску.

Да студзеня 2002 года — начальнік аператыўнага аддзела, намеснік начальніка штаба ВПС Рэспублікі Беларусь. Потым да кастрычніка 2002 года — намеснік начальніка 2-га ўпраўлення Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2002 да чэрвеня 2003 года — намеснік начальніка галоўнага штаба, начальнік аператыўнага ўпраўлення галоўнага штаба ВПС і войскаў СПА. Потым да лістапада 2006 года — камандуючы войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Указам прэзідэнта РБ № 687 ад 16 лістапада 2006 года прызначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

24 снежня 2010 года Ігар Азаронак быў арыштаваны па падазрэнні, якое «трапляе пад артыкул 455 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады ці бяздзеянне ўлады)»[1]. 11 студзеня 2011 года быў адстаўлены з пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2].

Узнагароды правіць

  • Ордэн «За службу Радзіме» ІIІ ступені — Указ Прэзідэнта РБ № 713 ад 31 снежня 2008 года
  • Медаль «За бездакорную службу» I ступені — Указ Прэзідэнта РБ № 489 ад 2 верасня 2008 года

Зноскі

Спасылкі правіць