Адкрыць галоўнае меню

Ігба (мова)

(Пасля перасылкі з Ігба, мова)

Ігба (іба) — мова народа ігба. Распаўсюджана на паўднёвым усходзе Нігерыі. Колькасць носьбітаў звыш 18 млн. чалавек. (1999, ацэнка). Адносіцца да бенуэ-кангалезскіх моў. Уяўляе сабой сукупнасць дыялектаў (аніча, аверы, умуахіа і інш.), некаторыя з якіх хутчэй з'яўляюцца асобнымі мовамі (напрыклад, аніча).

Ігба
Саманазва: Igbo
Краіны: Нігерыя
Рэгіёны: паўднёвы ўсход
Агульная колькасць носьбітаў: 18 млн. (адзнака, 1999)
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Афрыкі

Бенуэ-кангалезская сям'я

Заходняя падсям'я
Ігбоідная галіна
група Ігба
Пісьменнасць: лацінка
Моўныя коды
ISO 639-1: ig
ISO 639-2: ibo
ISO 639-3: ibo
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

ПісьменнасцьПравіць

Пісьменнасць на лацінскай графічнай аснове; розныя дыялекты маюць уласныя пісьмовыя традыцыі, адзіная літаратурная норма адсутнічае. У апошнія дзесяцігоддзі ўсё большае распаўсюджванне, асабліва ў сферы пісьмовага ўжывання, атрымлівае т.зв. цэнтральная ігба, арыентаваная на нормы дыялектаў цэнтральнай зоны, хоць гэта сустракае супраціў некаторых перыферыйных дыялектаў.

ЛітаратураПравіць

  • Emenanjo ‘Nolue. Elements of modern Igbo Grammar. Ibadan, 1976.
  • Green M., Igve G. A descriptive grammar of Igbo. В.; L., 1963;
  • Green M., Igve G. A short Igbo grammar. L., 1964;
  • Ward I. An introduction to the Ibo language. Camb., 1936;
  • Westermann D., Bryan M. Languages of West Africa. 2nd ed., Folkestone; L., 1970.
Слоўнікі
  • Awde Nicholas, Onyekachi Wambu. Igbo: Igbo-English — English-Igbo Dictionary and Phrasebook. N. Y., 1999.

СпасылкіПравіць