Ігнацій Стахоўскі

Ігнацій Стахоўскі — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Ігнацій Стахоўскі

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Караля Стахоўскага і Канстанцыі з Хадкевічаў, падсталянкі і лентвойтаўны мсціслаўскай[1].

Скарбнік навагрудскі. Валодаў маёнткам Рай, часткай маёнтка Паплаі, часткай маёнтка Буды[1].

Сям’я

правіць

У шлюбе з Тэрэзай Александровіч. Дзеці[1]:

  • Ігнацій;
  • Клара;
  • Ева.

Крыніцы

правіць
  1. а б в ХСІХ. СТАХОЎСКІЯ гербу “АГОНЬЧЫК” // Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2017. — 264 с. — 30 экз. — ISBN 978-985-7153-09-1.