Адкрыць галоўнае меню

«Ідыёт» - літаратурна-публіцыстычны часопіс, які выдаецца ў Віцебску.

Маскоўскі перыядПравіць

Першы нумар часопіса выйшаў у кастрычніку 1983 года ў Маскве; яго галоўным рэдактарам стаў студэнт філалагічнага факультэта Універсітэта Дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы Вячаслаў Новікаў, першымі аўтарамі і чытачамі - яго аднакурснікі. Часопіс друкаваўся на пішучай машынцы ў адным, потым у некалькіх асобніках. Усяго ў Маскве выйшла 5 нумароў часопіса.

Віцебскі перыядПравіць

У 1986 годзе Вячаслаў Новікаў быў размеркаваны на працу ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У Віцебску выпуск часопіса аднавіўся, цяпер у яго пісалі і яго чыталі не толькі былыя аднакурснікі Новікава, але і студэнты віцебскіх інстытутаў (намеснікам галоўнага рэдактара стаў студэнт медынстытута Ігар Гольдман). Часопіс па-ранейшаму друкаваўся на пішучай машынцы, звычайна накладам ў 5, часам ў 10 асобнікаў. У ліку аўтараў часопіса былі: Аляксандр Шышкан, Таццяна Алеева, Аляксандр Літусёў, Аляксандр Лапацін, Вольга Залеская, Артур Ісачэнкаў, Васіль Брус, Уладзімір Мартаў, Лера Сом, Віталь Сянько, Віталь Драздоў, Ігар Высоцкі, Косця Граматны, Генадзь Кацярынін, Света Бень.

У часопісе таксама друкаваліся Яфім Лямпорт (1989), Міхаіл Ром (1989), Дзмітрый Растаеў (1989-90), Герман Волга (1990), Алена Казанцава (1991), Веніямін Блажэнных (1992-1994), Валерый Роньшын (1995-96 ), Славамір Адамовіч (1997).

У 1993 годзе быў выпушчаны альманах на аснове матэрыялаў 25-ці нумароў часопіса «Ідыёт» (100 асобнікаў). У 1994 годзе № 29 ўпершыню выйшаў друкарскім спосабам (100 асобнікаў). У 1995 годзе часопіс «Ідыёт» быў уганараваны Малой Букераўскай прэміі, як «лепшы рускамоўны часопіс бліжняга замежжа». Грошы пайшлі на набыццё рэдакцыйнага камп'ютара; з той пары часопіс форматируется на камп'ютары.

Усяго да цяперашняга часу выйшла 40 нумароў.