Ізеа (возера)
Ізеа (італ.: Lago d’Iseo), або Себіна (італ.: Sebino) — возера на поўначы Італіі, у Ламбардскіх Перадальпах. Плошча паверхні — 65 км². Аб’ём — 8 млн м³. Найбольшая глыбіня — 251 м, найбольшая шырыня — 5000 м, найбольшая даўжыня — 25 км, працягласць берагоў — 65 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора роўная 186 м.
Ізеа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 181 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 4,1 км |
Плошча |
|
Аб’ём | 8 097 200 000 кубічны метр |
Найбольшая глыбіня | 251 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1 777 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ізеа запаўняе канцавы басейн старажытнага ледавіка, мае стромкія скалістыя берагі. Цераз возера Ізеа працякае рака Ольё, левы прыток ракі По. На паўднёвым беразе возера Ізеа размешчаны горад Ізеа. У сярэдзіне возера знаходзіцца найбуйнейшы натуральны азёрны востраў Монтэ-Ізола. На паўночным беразе ў камуны Пізонье бярэ пачатак даліна Камоніка.
У возеры водзіцца стронга і шчупак. Развіта суднаходства, рыбалоўства. Колькасць партоў суднаходных зносін — 16. На берагах возера вырабляюць аліўкавы алей.
Асноўнай індустрыяй з’яўляецца турызм, турыстычны сезон доўжыцца з мая па верасень. Праводзяцца шматлікія мерапрыемствы: парусныя рэгаты, канцэрты і выступленні. Культывуюцца розныя віды спорту: плаванне, віндсёрфінг, рыбалка, дайвінг і парусны спорт.