Ілья Барысавіч Катунін

(Пасля перасылкі з Ілля Барысавіч Катунін)

Ілля Барысавіч Катунін (17 лістапада 1908 — 23 красавіка 1944) — савецкі ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Ілля Барысавіч Катунін
Дата нараджэння 17 лістапада 1908(1908-11-17)
Месца нараджэння Гомель, Расійская імперыя
Дата смерці 23 красавіка 1944(1944-04-23) (35 гадоў)
Месца смерці Вардзё, Нарвегія
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя ВМФ
Гады службы 19411944
Званне
Капітан
Капітан
Часць 46 штурмавы авіяполк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў слесарам на станкабудаўнічым заводзе. Праходзіў службу ў ваенна-марскім флоце з 1932 па 1934 гг. У 1934 г. скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў  (руск.).

З 1934 г. — пілот-інструктар бежыцкага аэраклуба, потым начальнік лётнай часці Бранскага аэраклуба. У дзеючую армію накіраваны вясной 1943 г., у 46-ы авіяполк  (руск.) Паўночнага флота, які дыслацыраваўся ў Запаляр'і. Здзейсніў 12 баявых вылетаў.

23 красавіка 1944 г. для знішчэння варожага канвоя ў Варанген-фіордзе (Паўночная Нарвегія) выляцела васьмёрка «ілаў» пад прыкрыццем 14 знішчальнікаў. Групу вёў парторг эскадрыллі капітан І. Б. Катунін. У раёне Вардзё яго штурмавікі дакладна выйшлі на караван, які складаўся з 8 транспартаў і 20 караблей аховы, сярод якіх было 6 мінаносцаў. Знішчальнікі прыкрыцця звязалі боем гітлераўскія самалёты, а штурмавікі Катуніна, якія прарваліся праз шчыльны зянітны агонь, накіраваліся да транспартаў.

Вядучы пайшоў у атаку на галаўны транспарт. Раптоўна яго Іл-2 быў падбіты і загарэўся. Капітан Катунін увёў машыну у піке на вышыні 1300 метраў і накіраваў яе ў транспарт. Адбыўся моцны выбух, і карабель ворага ў 3000 брута рэгістравых тон затануў.

Узнагароды правіць

Мемарыяльныя месцы правіць

Бюст І. Б. Катуніна, усталяваны ў пасёлку Сафонава  (руск.) на Алеі Герояў каля музея ВПС ПФ  (руск.)

Память правіць

  • Імянем І. Б Катуніна названыя:
пасёлак у Архангельскай вобласці;
вуліца і сярэдняя школа № 13 у Бранске;
вуліца ў Гомелі;
вялікі маразільны траўлер МБ-423 «Ілья Катунін»

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бойко В. С. Крылья Северного флота. — Мурманск: Мурманское книжное издательство, 1976. — 317 с.
  • Герасименко Д. Я., Колкер И. И., Нехоршков Ф. А. Славен героями Северный флот. 30-летию разгрома гитлеровских захватчиков в Заполярье посвящается. — Мурманск: Мурманское книжное издательствл, 1974. — 208 с.
  • Сорокажердев В. В. Они сражались в Заполярье: Герои Советского Союза, 1939—1945: боевые биографии. — Мурманск: Кн. изд-во, 2007. с. 108. ISBN 978-5-85510-305-2.

Спасылкі правіць

Ілья Барысавіч Катунін на сайце «Героі краіны»