Ілля Кайтэз
Ілля Кайтэз (нар. 16 студзеня 1961, Поліцэ, Дрвар) — сербскі сацыёлаг, філосаф, педагог і афіцэр у адстаўцы. Былы кіраўнік кафедры грамадскіх навук і прафесар сацыялогіі ў Ваеннай акадэміі ў Бялградзе. На пасадзе палкоўніка сышоў у адстаўку[1].
Ілля Кайтэз | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 студзеня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Альма-матар |
Апроч іншага, Кайтэз з’яўляецца аўтарам шырокай манаграфіі «Мудрасць і меч: філосафы пра таямніцы свету і вайны», якая была перакладзеная і апублікаваная на англійскай мове, і рэдактарам міжнароднай электроннай бібліятэцы «Філасофія вайны і свету».
Біяграфія
правіць- Адукацыя
Кайтэз скончыў пачатковую школу ў Шайкашы, побач з горадам Нові-Садам. Затым ён скончыў Авіяцыйную гімназію «Маршал Ціта» ў Мостары і Ваенную акадэмію авіяцыі ў Земуніке (Задар). Кайтэз атрымаў ступень па філасофіі і сацыялогіі на факультэце філасофіі ў Задары, а потым на факультэцe палітычных навук у Бялградзе ён атрымаў ступень магістра па палітычнай сацыялогіі на тэму «Нацызм і ўсташызм — генеалогія зла» у 1997 годзе. Доктарскую дысертацыю абараніў на тэму «Радыкалізм і ахвяры — выпадак Кастрычніцкай рэвалюцыі (антрапалагічны і палітычны аналіз)» у 2004 годзе[1].
- Прафесійна-навуковая кар’ера
З 1991 года працаваў у Ваеннай акадэміі (Бялград), дзе выкладаў філасофію (1991—1998 гады), сацыялогію (1998—2016 гады), а таксама ўзначальваў Цэнтр замежных моў (2005—2007 гады) і быў загадчыкам кафедры грамадскіх навук (2007—2015 гады). На Факультэце бяспекі ў Бялградзе выкладаў дактрыны ненасілля (2008—2014)[1].
У цяперашні час ён працуе на факультэце міжнароднай палітыкі і бяспекі ў Універсітэце «Унiон — Нікола Тэсла» у Бялградзе. Выкладае сацыялогію і філасофію ў базавых акадэмічных даследаваннях, дактрыны ненасілля ў магістратуры і палемалогію і ірыналогію ў дактарантуры.
Акрамя манаграфій, ён публікуе філасофскія нарысы, дыскусійныя навуковыя артыкулы і апавяданні ў часопісах: Јавност, Војска, Педагошка стварност, Сварог, Одбрана, Православље, Хришћанска мисао, Студеничка академија, Вечерње новости, Православни катихета, Кораци, Политика, Српска слободарска мисао, Теме, Национални интерес, Печат і інш.
Кайтэз быў названы лепшым супрацоўнікам часопіса Војни информатор за 2003 год і лепшым выкладчыкам Ваеннай акадэміі за 2012 год. Працаваў у Групе рэфармавання Міністэрства абароны ў 2004 годзе. Рэдагуе электронную бібліятэку «Філасофія вайны і свету» на сайце Праект Растка. Ён быў членам Сената Універсітэта абароны ў Бялградзе ў двух скліканнях.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Манаграфіі
- Смисао и траг (филозофски есеји). «Offset Print», Нови Сад, 2000. 324 с.
- Револуционарно насиље — химна слободи или апологија зла (монографија). Универзитет/Факултет безбедности и «Службени гласник», Београд, 2009. 370 с. ISBN 978-86-519-0085-6.
- Мудрост и мач: филозофи о тајнама мира и рата (монографија). МЦ «Одбрана», Београд, 2012. 748 с. ISBN 978-86-335-0365-5.
- Човек и тајна (есеји). «Добротољубље», Београд, 2015. 328 с. ISBN 978-86-6453-000-2.[2]
- Wisdom and Sword, Volume I — Ancient and Medieval Philosophers on the Secrets of War and Peace. «LAP-Lambert Academic Publishing», Saarbrucken, Germany, 2016. 393 S. ISBN-978-3-659-95488-7 (пер. Д. Станар)
- Wisdom and Sword, Volume II — Philosophers of the New Age on the Riddles of War and Peace. «LAP-Lambert Academic Publishing», Saarbrucken, Germany, 2017. 409 S. ISBN-978-3-330-08390-5 (пер. Д. Станар)
- Wisdom and Sword, Volume III, Modern Philosophers and Russian Philosophers and Sages on the Mysteries of War and Peace. «LAP-Lambert Academic Publishing», Saarbrucken, Germany, 2018. 226 S. ISBN 978-3-330-02393-2 (пер. Д. Станар)
- Мисао и космос — човек у потрази за смислом живота (филозофски есеји). «Добротољубље», Београд, 2018. 501 с. ISBN 978-86-6453-006-4.[3]
- Социологија (уџбеник за кадете Војне академије). МЦ «Одбрана», Београд, 2019. 856 с. ISBN 978-86-335-0593-2
- Смисао и траг — Човек разапет између тврде Земље и хладних Звезда (филозофски есеји). «Добротољубље», Београд, 2019. 565 с. ISBN 978-86-6453-015-6.
- Љубан Каран, Илија Кајтез: Јован Милановић: највећи српски обавештајац. «Филип Вишњић», Београд, 2023. 466 с. ISBN 978-86-6309-286-0.
Зноскі
- ↑ а б в «Извештај Комисије о пријављеним кандидатима за избор у звање наставника: Илија Кајтез» Архівавана 10 жніўня 2016., Универзитет одбране у Београду, Војна академија, 3. март 2014.
- ↑ Старчевић, Срђан. «Приказ књиге ’Човек и тајна’ Илије Кајтеза», Војно дело, 4/2015, Београд.
- ↑ http://www.odbrana.mod.gov.rs/odbrana-stari/vojni_casopisi/arhiva/VD_2019-3/71-2019-3-28-Knezevic.pdf
Спасылкі
правіць- «Смирај на реци пролазности: Пуковник проф. др Илија Кајтез, аутор књиге филозофских есеја 'Човек и тајна'» (интервју), разговарао Владимир Почуч, Одбрана, бр. 234, Београд, 2015.
- «Философија рата и мира / Philosophy of War and Peace», електронска библиотека, уредник Илија Кајтез, 2012—
- Приказ књиге Мудрост и мач III, Војно дело, приказ књиге Мудрост и мач III
- Интервју — Човек и космос, Интервју професора Кајтеза на Спутњику
- Беседа Слободана Николића, Беседа Слободанa Николићa о књизи «Мисао и Космос»
- Ђуро Шушњић — рецензија, Рецензија књиге «Смисао и траг» — Ђуро Шушњић
- Кавез у потрази за птицом (интервју), разговарао Владимир Почуч, Печат, бр. 617, Београд, 2020.