Федэрацыя Босніі і Герцагавіны
Федэрацыя Босніі і Герцагавіны — дзяржаўнае ўтварэнне, якое разам з Рэспублікай Сербскай складае дзяржаву Боснія і Герцагавіна. Утворана на тэрыторыі былой Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія ў выніку Вашынгтонскага пагаднення 1994 года. У склад федэрацыі ўвайшлі тэрыторыі, якія раней кантраляваліся афіцыйнымі ўладамі Рэспублікі Боснія і Герцагавіна, а таксама ўладамі самаабвешчанай Рэспублікі Герцаг-Босна. Сталіца — Сараева. Плошча федэрацыі складае 26 076 км² (51 % агульнай тэрыторыі Босніі і Герцагавіны). На вызначанай тэрыторыі пражываюць 2,4 млн чалавек. Грашовай адзінкай з’яўляецца канвертоўная марка.
| |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | баснійская, харвацкая | ||||
Сталіца | Сараева | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сараева, Зеніца, Тузла | ||||
Форма кіравання | федэратыўная парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Марынка Чавара | ||||
Плошча • Усяго |
26110 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Шчыльнасць |
2,2 млн. чалавек чал. 91 чал./км² | ||||
Валюта | канвертоўная марка | ||||
Часавыя паясы | CET (UTC+1, улетку UTC+2) |
У склад федэрацыі ўваходзяць дзесяць кантонаў, у кожным з якіх пераважае баснійская ці харвацкая этнічная большасць.
Мае межы на захадзе і поўначы з Харватыяй, на поўначы і ўсходзе — з Рэспублікай Сербскай. Таксама мае невялікі выхад да Адрыятычнага мора — каля 24,5 км берагавой лініі.