Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж
Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ветэрынарнага профілю.
Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж (ІДАК) | |
---|---|
Дата заснавання | 1957 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Вашынка Галіна Пятроўна |
Размяшчэнне | Вілейскі раён, аг. Ілья |
Адрас | вул. Савецкая, 93 |
igak.by | |
Гісторыя
правіцьУ адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 26 жніўня 1957г. № 543 у в. Ілья Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці быў арганізаваны Ільянскі сельскагаспадарчы ветэрынарны тэхнікум. Тэхнікум размяшчаўся ў адміністрацыйным будынку і гаспадарчых пабудовах скасаванага Ільянскага раёна.
У тэхнікуме меўся 1 навучальны корпус (былы будынак РК КП(б)Б) і інтэрнат на 200 чалавек, працавала 8 штатных выкладчыкаў і 3 сумяшчальнікі. Бібліятэка размяшчалася ў невялікім драўляным будынку, там жа размяшчалася і спартзала.
Да 1965 года ў тэхнікуме была дапаможная гаспадарка ў Старой Гуце.
Са студзеня 1960 года ў сувязі са скасаваннем Маладзечанскай вобласці Ільянскі ветэрынарны тэхнікум увайшоў у склад Мінскай вобласці, Вілейскага раёна, Ільянскага сельскага савета.
З 1963 года тэхнікум непасрэдна падпарадкоўваецца Міністэрству сельскай гаспадаркі БССР.
У 1958-1959 навучальным годзе ў тэхнікуме ўжо працавала 16 выкладчыкаў, 3 з іх сумяшчальнікі.
У 1967 годзе было адкрыта другое аддзяленне тэхнікума - заатэхнічнае. Быў пабудаваны новы навучальны корпус на 760 чалавек, інтэрнат №1 і №2, студэнцкая сталовая, клінічны корпус, 16-ці кватэрны жылы дом для выкладчыкаў, воданапорная вежа.
З мэтай больш цеснай сувязі навучання з практыкай сельскагаспадарчай вытворчасці, паводле рашэння Савета Міністраў БССР, са студзеня 1970 года Ільянскі зааветэрынарны тэхнікум быў пераўтвораны ў Ільянскі саўгас-тэхнікум.
Дзейнасць
правіцьРыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: Ветэрынарная медыцына; Заатэхнія.