Імператар Кокаку

Марахіта, пазней Тамахіта (兼仁), Імператар Кокаку (光格天皇) (23 верасня 1771 — 11 снежня 1840, Кіёта) — 119-ы кіраўнік у гісторыі Японіі, кіраваў з 16 снежня 1779 года да 7 мая 1817 года. Тытул: Саці-но-мія (祐宮).

Імператар Кокаку
яп.: 光格天皇
Імператар Японіі
16 снежня 1779 — 7 мая 1817
Папярэднік Імператар Го-Мамадзано[d]
Пераемнік Імператар Нінко
Нараджэнне 23 верасня 1771(1771-09-23)
Смерць 11 снежня 1840(1840-12-11) (69 гадоў)
Месца пахавання
Род Японскі імператарскі дом[d]
Бацька Кан’ін-но-мія Сукэхіто-сіно[d]
Маці Оэ Івасіро[d]
Жонка Ёсіко-наісіно[d], Кандзюдзі Тадако[d], Хамура Ёрыко[d], Такано Асако[d], Анэгакодзі Сатако[d] і Хігасібодзё Кадзуко[d]
Дзеці Імператар Нінко, Кацура-но-мія Такэхіто-сіно[d], Масухіто-сіно[d] і Марыко-наісіно[d]
Дзейнасць суверэн
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Імператар Кокаку нарадзіўся 23 верасня 1771 года. Ён быў шостым сынам Сукехіта, прынца Кан’іна, унука імператара Хігасіяма. Маці хлопчыка была Оэ Івасіро, дачка лекара Івамуры Сокэна з горада Куракіці. Нованароджанаму далі імя Марахіта і тытул прынц Саці[1].

Імператар Го-Мамадзона не меў сыноў, таму прынца Саці зрабілі яго названым сынам. 16 снежня 1779 года, у 10-гадовым узросце, яго абвясцілі новым імператарам Японіі і правялі цырымонію інтранізацыі[1].

У лютым 1788 года, у кіраванне імператара Кокаку, у сталіцы Кіёта адбыўся буйны пажар. Падчас бедства згарэў Імператарскі палац[1].

У перыяд праўлення Кокаку імператарскі двор умацоўвае сваю ўладу, дапамагаючы сёгунату — падчас вялікага голаду гадоў Тэмэй (1783—1787), у спрэчцы з Расіяй за паўночныя зямлі і іншых пытаннях.

Быў надзвычай таленавіты, выяўляў стараннасць у вучобе, аднавіў правядзенне святаў у храмах Івасімідзу і Камон, прыклаў шмат намаганняў для аднаўлення традыцый, звязаных з імператарскім дваром.

У 1789 годзе бацька імператара — Сукэхіта, прынц Кан’ін, спрабаваў атрымаць тытул дайдзё тэна аднак сёгунат Такугава, які выконваў функцыі японскага ўрада, адмовіў у задавальненні яго просьбы. Гэтыя падзеі атрымалі назву «інцыдэнт з тытулам» і выклікалі напружанне ў адносінах імператарскага двара і самурайскага ўрада[1].

7 мая 1817 года імператар Кокаку перадаў сваю пасаду і манаршыя рэгаліі сыну, імператару Нінко, а сам адышоў ад палітыкі. Ён прыняў ганаровы тытул дайдзё тэна і займаўся даследаваннямі палацавага цырыманіялу. На дзвесце гадоў адстаўны манарх стаў апошнім з імператарскага роду, хто насіў гэты тытул да адрачэння імператара Акіхіта.

11 снежня 1840 года імператар Кокаку памёр у 69-гадовым узросце. Стаў першым імператарам пасля імператара Огімаці (1557—1586), хто заставаўся на троне пасля 40 гадоў. Яго пахавалі на тэрыторыі манастыра Сэнру-дзі ў раёне Хігасіяма ў Кіёта[1].

Зноскі

  1. а б в г д Император Кокаку // Энциклопедия Ниппоника = Ниппон дайхякка дзэнсё. — 2. — Токио: Сёгакукан, 1994—1997.