Імплікацыя (лац.: implico — шчыльна звязваю) — лагічная аперацыя, у выніку якой утвараецца складанае выказванне з двух выказванняў шляхам лагічнай звязкі. Працэс адпавядае злучніку «калі..., тады (у такім выпадку)...». У імплікацыйным выказванні выдзяляюць антэцэдэнт (выказванне, да якога далучаецца частка «калі...») і кансеквент (выказванне, што адпавядае слову «тады (у такім выпадку)...»).

У класічнай матэматычнай логіцы зыходзяць з паняцця матэрыяльнай імплікацыі, якая вызначаецца з дапамогай функцыі імавернасці (ісціннасці): імплікацыя ілжывая ў выпадку вернасці антэцэдэнта і ілжывасці кансеквента і верная ва ўсіх іншых выпадках.

Гл. таксама

правіць