Імрэ Меч (венг.: Mécs Imre, нар. 4 верасня 1933, Будапешт) — венгерскі палітык. Удзельнік антыкамуністычнага паўстання 1956 года. За гэта прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Выпушчаны ў 1963 годзе, працаваў інжынерам-электрыкам. У 1988 годзе — адзін з заснавальнікаў партыі Альянс свабодных дэмакратаў (SZDSZ). У перыяд з 1990 па 2010 гады член парламента (1990-2006 ад SZDSZ, 2006-2010 ад Венгерскай сацыялістычнай партыі (MSZP)).

Імрэ Меч
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
2 мая 1990 — 27 чэрвеня 1994
дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d]
28 чэрвеня 1994 — 13 мая 2010
Нараджэнне 4 верасня 1933(1933-09-04)
Смерць 19 студзеня 2023(2023-01-19)[2][3] (89 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Fruzsina Magyar[d]
Дзеці Mónika Mécs[d]
Партыя
Дзейнасць палітык, інжынер-электрык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і лекара і настаўніцы. У 1951 годзе скончыў сярэднюю школу Ёжэфа ў Будапешце. У 1952 годзе паступіў у Будапешцкі тэхналагічны ўніверсітэт на факультэт электратэхнікі.

Удзел у рэвалюцыі 1956 правіць

Студэнтам ўдзельнічаў у палітычных дэбатах гуртка Пецёфі, які пазней забаранілі, з-за крытыкі улады. У кастрычніку 1956 года ён узяў актыўны ўдзел у падзеях. Арганізоўваў паўстанцкія рухі па заводах і ў універсітэце. Пасля падаўлення паўстання служыў у рэштках паўстанцкіх груп.

У чэрвені 1957 года арыштаваны. 22 мая 1958 года быў прызнаны вінаватым у «змове з мэтай звяржэння кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі» і прысуджаны да пакарання смерцю. Прысуд быў зменены на пажыццёвае зняволенне ў лютым 1959 года.

Працоўная кар'ера правіць

У сакавіку 1963 года вызвалены агульнай амністыі. На працягу трох гадоў, знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Уладкаваўся працаваць інжынерам сувязі ў тэлекамунікацыйным кааператыве да 1974 года. У 1974-75 гадах працуе канструктарам у энергетычнай кампаніі Elektrotechnikai Szövetkezet, з 1976 па 1983 гады — інжынер-кансультант кампаніі Óra és Műszer Szövetkezet, а ў 1983-1990 — інжынер-распрацоўшчык у кампаніі "Ganz K. K.".

Палітычная кар'ера правіць

У 1988 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў і прадстаўніком Саюза свабодных ініцыятыў, член-заснавальнік Камітэта гістарычнай справядлівасці і Альянсу свабодных дэмакратаў. Прайшоў у парламент на выбарах 1990 года. Член Пастаяннай камісіі парламента па абароне і Спецыяльнага камітэта па нацыянальнай бяспецы.

16 студзеня 1997 года атрымаў афіцэрскае званне французскага ордэна Ганаровага легіёна.

Зноскі

Спасылкі правіць

  • Elek István: Rendszerváltoztatók húsz év után, Magyar Rádió Zrt. és Heti Válasz Lap- és Könyvkiadó Kft., 2009 (Interjú, 272–278. o.)