Іна Іванаўна Жукава
Іна Іванаўна Жукава (6 верасня 1986, Краснадар, РСФСР) — беларуская гімнастка.
![]() | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Імя пры нараджэнні | Іна Іванаўна Жукава |
Спецыялізацыя | Мастацкая гімнастыка |
Клуб | Зборная Беларусі |
Нарадзілася |
6 верасня 1986 (38 гадоў) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | з 2001 |
Трэнеры | Ірына Ляпарская |
Рост | 170 см[1] |
Вага | 44 кг[1] |
![]() |
Біяграфія
правіцьНа Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Жукава атрымала срэбны медаль у індывідуальнай мастацкай гімнастыцы сярод жанчын.
Да гэтага ў алімпійскай дысцыпліне мнагабор’я лідар беларускай каманды ні разу не станавілася прызёрам чэмпіянатаў свету ці чэмпіянатаў Еўропы. Медалі атрымлівала толькі ў асобных відах практыкаванняў. У намінацыі «Прарыў года» журы нацыянальнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі прызнала спартсменку лепшай.
Палітычныя погляды
правіцьПадпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Зноскі
- ↑ а б Іна Жукава на сайце Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.