Іна Васілеўна Антонава
Іна Васілеўна Антонава (нар. 23 ліпеня 1952, Тула, РСФСР) — беларускі медык.
Іна Васілеўна Антонава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
23 ліпеня 1952[1] (72 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Паўночна-Асецінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».
Працавала школьным урачом, загадчыкам аддзялення здаровага дзяцінства, галоўным урачом Наваполацкай дзіцячай паліклінікі. Займала пасады намесніка галоўнага ўрача па дзяцінству Наваполацкага гарадскога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання, галоўнага ўрача дзіцячай паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца».
Арганізавала ў горадзе Наваполацку цэнтр рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў і цэнтр добразычлівых адносін да падлеткаў «Дыялог», была яго кіраўніком.
З’яўлялася дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].