Іна Васілеўна Прохарчык

Іна Васільеўна Прохарчык (нар. 1938, в. Зазерка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Спецыяліст у галіне батанікі.

Іна Васілеўна Прохарчык
Дата нараджэння 1938
Месца нараджэння
Род дзейнасці батанік
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Пярэжырскую сярэднюю школу, Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

Працавала на доследнай селекцыйнай станцыі «Зазер’е». Пасля аспірантуры малодшы, затым старшы навуковы супрацоўнік Інстытута земляробства Рэспублікі Беларусь. Удзельніца праекта «Батанічныя калекцыі Беларусі» (1986—1993). Аўтар шматлікіх навуковых прац.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003.

Спасылкі правіць