Інгела Тален
Інгела Аніта Тален (швед. Ingela Anita Thalén; нар. 1 кастрычніка 1943 г., Гётэбарг) — шведскі палітык і грамадскі дзеяч, у розныя гады была дэпутатам рыксдага, а таксама міністрам некалькіх Урадаў Швецыі.
Палітычная дзейнасць
правіцьЗ 1983 па 1987 год Інгела Тален была сябрам муніцыпальнага і старшынёй муніцыпальнага савета ў стакгольмскім прыгарадзе Ерфела. З 1988 па 2004 год Тален была дэпутатам рыксдага ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі.
У 1987 па 1990 год яна была міністрам працы і занятасці ва ўрадзе Інгвара Карлсана. З 1990 па 1991 год, з 1994 па 1996 і з 1999 па 2002 год Тален была міністрам сацыяльнага забеспячэння. У 1996—1999 гадах Інгела Тален была партыйным сакратаром сацыял-дэмакратаў.
У снежня 2013 года была абраная аўдытарам ў муніцыпалітэце Вердмё. З 2005 па 2009 год Інгела Тален была старшынёй шведскай некамерцыйнай грамадска-палітычнай арганізацыі па правамі дзяцей BRIS.