Інгулец (укр.: Інгулець, таксама вядомая як Малы Інгул) — рака на поўдні Украіны, правы прыток Дняпра.

Інгулец
Характарыстыка
Даўжыня
  • 549 км
Басейн 13 700 км²
Вадацёк
Выток Topylo[d]
 • Каардынаты 48°43′58″ пн. ш. 32°23′33″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 46°41′03″ пн. ш. 32°48′45″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіна
=
physical
Інгулец
Інгулец
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня — 549 км, плошча басейна каля 14 тыс. км². Бярэ пачатак на Прыдняпроўскім узвышшы з забалочанай балкі паблізу сяла Тапыла Днепрапятроўскай вобласці. Даліна ў верхнім цячэнні трапецыепадобная, на асобных участках утварае неглыбокія каньёны; яе шырыня да 1 км. У нізоўях цячэ па Прычарнаморскай нізіне, даліна тут тэрасаваная, шырынёй да 5 км. У пойме (шырыня да 1,5 км) ёсць забалочаныя старыцы, месцамі саланчакі. Рэчышча ў верхнім цячэнні спрамленае, у ніжнім — моцна звілістае, у вусці знаходзіцца Інгулецкі ліман. Шырыня рэчышча каля Крывога Рога 25-30 м. Нахіл ракі ад 1,2 м/км у вярхоўях да 0,37 м у ніжнім цячэнні. Хуткасць плыні ракі на плесах нязначная, на перакатах 0,2—0,5 м/с. Ніжэй за в. Тарасаўка Інгулец утварае ліман шырынёй да 1 км і ўпадае ў Дняпро некалькімі рукавамі, за 40 км ад Херсона.

Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады 9 м³/с.

Судаходная на працягу 109 км. Выкарыстоўваецца для вадазабеспячэння горада Крывы Рог, арашэння. На рацэ створаны вадасховішчы, дзейнічае Інгулецкі канал.

Літаратура Правіць

  • Булава Л. М. Інгулець // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.