Інгулецкі Ліман
(Пасля перасылкі з Інгулецкі ліман)
Інгулецкі Ліман (укр.: Інгулецький Лиман) — поймавае возера ў Херсонскай вобласці Украіны, знаходзіцца за 3 км ад вусця р. Інгулец, з якім злучаецца пратокамі. Даўжыня 3,1 км, шырыня 0,8 км, плошча каля 2,2 км², сярэдняя глыбіня 1 м, максімальная — З м.
Інгулецкі Ліман | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Катлавіна возера авальнай формы. Берагі высокія, крутыя; ёсць невялікія астравы.
Жывіцца пераважна за кошт водаабмену з Інгульцом. Дно ўкрыта пластом цёмна-шэрага мулу магутнасцю да 1 м і ракушачнікам. Сярод воднай расліннасці — трыснёг звычайны, рагоз вузкалісты, чарот азёрны, вадзяны арэх плывучы, сальвінія плывучая. Частка акваторыі ўваходзіць у склад заказніка.
Літаратура
правіць- Бойко М. Ф. Інгулецький Лиман // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Ред-кол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та інш. — Київ: Українська радянська енціклопедія ім. М. П. Бажана, 1990. — Том 2: З—О. — С. 78. — 480 с.: іл.— (В опр.) — ISBN 5-88500-015-8, ISBN 5-88500-012-8 (т. 2). (укр.)