Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне

Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне (англ.: Indiana University Fort Wayne) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Форт-Уэйн у штаце Індыяна, ЗША.

Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне
англ.: Indiana University Fort Wayne
Арыгінальная назва англ.: Indiana University Fort Wayne
Заснаваны 1917
Год рэарганізацыі 2018
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Размяшчэнне Форт-Уэйн, Індыяна, ЗША
Сайт fortwayne.iu.edu

Агульная характарыстыка правіць

У 1917 годзе Індыянскі ўніверсітэт пачаў заняткі ў цэнтры Форт-Уэйна для 142 студэнтаў па 12 спецыяльнасцях. Праз 24 гады Універсітэт імя Джона Перд’ю стварыў універсітэцкі цэнтр у цэнтры горада Форт-Уэй. У 1958–1964 гадах абодва ўніверсітэты пачалі працэс аб'яднання двух сваіх цэнтраў у адзін сумесны ўніверсітэт, вядомы пасля як Індыянскі ўніверсітэт - Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне. Пасля некалькіх гадоў перамоваў 1 ліпеня 2018 года ён быў падзелены на два асобныя ўніверсітэты: Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне і Індыянскі ўніверсітэт у Форт-Уэйне. Усе школы медыцынскіх навук адышлі да Індыянскага ўніверсітэта ў Форт-Уэйне, а ўсе астатнія - да Універсітэта імя Джона Перд’ю ў Форт-Уэйне. Факультэты філасофіі і навук аб Зямлі былі ўвогуле зачыненыя 1 студзеня 2017 года.

Структура правіць

  • Школа стаматалогіі
  • Школа медыцыны
  • Школа здароўя і навук аб чалавеку
  • Школа медсястрынства
  • Школа грамадскага здароўя
  • Школа сацыяльнай працы

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць