Інзер (башк.: Инйәр, руск.: Инзе́р), Вялікі Інзер — рака ў Башкартастане, левы прыток р. Сім (басейн р. Белай). Даўжыня 307 км, плошча басейна 5380 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Паўднёвага Урала пад назвай Вялікі Інзер. У вярхоўях мае характар горнай ракі, ніжэй даліна ракі пашыраецца і цячэнне робіцца больш спакойным. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні гадавы расход вады каля вёскі Азава 50,9 м³/с. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, раскрываецца ў сярэдзіне красавіка. Галоўны прыток справа — Малы Інзер. Сплавінная.

Інзер
башк.: Инйәр
Характарыстыка
Даўжыня
  • 307 км
Басейн 5 380 км²
Расход вады 67,7 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°17′25″ пн. ш. 58°19′07″ у. д.HGЯO
Вусце Сім
 • Каардынаты 54°30′45″ пн. ш. 56°30′31″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сім → Белая → Ніжнякамскае вадасховішча[d]
Краіна
Код у ДВР 10010200612111100019478
physical
Інзер
Інзер
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы