Інстытут геалогіі і геахіміі гаручых выкапняў НАН Украіны

Інстытут геалогіі і геахіміі гаручых выкапняў НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне ўтварэння і размяшчэння нафтавых і газавых радовішчаў, розных марак вугалю, геалогіі радовішчаў гаручых сланцаў і серы.

Інстытут геалогіі і геахіміі гаручых выкапняў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute of Geology and Geochemistry of Combustible Minerals of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1951
Дырэктар Андрэй Уладзіміравіч Пабярэжскі
Юрыдычны адрас  Украіна, 79060 Львоў,
Навуковая вул., 3-а
Сайт iggcm.org.ua/uk/golovna/

Гісторыя

правіць

У 1945 было заснавана Львоўскае аддзяленне Інстытута геалагічных навук АН УССР. На базе аддзялення ў 1951 быў утвораны Інстытут геалогіі карысных выкапняў АН УССР. Пад сучаснай назвай — з 1963 года.

Навуковыя школы

правіць
  • геадынаміка нафтагазаносных правінцый
  • геалагічная і геахімічная палеаакіянаграфія старажытных кантынентальных ускраін і іх карысныя выкапні
  • геахімія і тэрмабараметрыя флюідаў міенаралатворнага асяроддзя
  • тэрмадынаміка нафта- і газаўтварэння ў асадкавым чахле і астэнасферы Зямлі
  • распрацоўка метадаў даследавання індывідуальных уключэнняў у мінералах ападкавых парод (тэрмабарагеахімія эвапарытаў)

Структура

правіць
  • Аддзел геалогіі нафты і газу
  • Аддзел седыменталогіі
  • Аддзел праблем нафтавай геафізікі
  • Аддзел праблем геалогіі Карпат
  • Аддзел геахіміі асадкавых тоўшчаў нафтагазаносных правінцый
  • Аддзел геахіміі глыбінных флюідаў
  • Аддзел геалогіі і геахіміі цвёрдых гаручых выкапняў
  • Аддзел праблем геатэхналогіі гаручых выкапняў
  • Лабараторыя праблем геаэкалогіі
  • Хіміка-аналітычная лабараторыя
  • Сектар навукова-тэхнічнай інфармацыі

Спасылкі

правіць