Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны

Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.

Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва V.M. Glushkov Institute of Cybernetics of National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1962
Дырэктар Іван Васілевіч Сергіенка
Юрыдычны адрас  Украіна, 03187 Кіеў,
праспект Акадэміка Глушкова, 40
Сайт incyb.kiev.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У 1947 годзе быў створаны Інстытут электратэхнікі АН УССР. У гэтым інстытуце ў лабараторыі мадэлявання і вылічальнай тэхнікі пад кіраўніцтвам яго заснавальніка акадэміка Сяргея Лебедзева ў 1950 годзе была створана першая на еўразійскім кантыненце Малая электронная вылічальная машына (МЭВМ). Пасля ад’езду С. А. Лебедзева ў Маскву ў 1953 годзе лабараторыя была пераведзена ў Інстытут матэматыкі АН УССР. У 1957 лабараторыя была пераўтворана ў Вылічальны цэнтр АН УССР, які ў 1962 стаў Інстытутам кібернетыкі.

На аснове падраздзяленняў установы ў свой час былі заснаваныя:

Разам з Інстытутам кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны ўстановы аб’яднаныя ў Кібернетычны цэнтр НАН Украіны.

Навуковыя школы

правіць
  • матэматычнай кібернетыкі і тэорыі вылічальных машын і сістэм;
  • тэорыі аптымізацыі і сістэмнага аналізу;
  • матэматычнага мадэлявання;
  • матэматычнай тэорыі надзейнасці;
  • тэорыі праграмавання

Структура

правіць
  • Аддзяленне матэматычнай кібернетыкі і сістэмнага аналізу
    • Аддзел тэорыі лічбавых аўтаматаў
    • Аддзел эканамічнай кібернетыкі
    • Аддзел інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій
    • Аддзел метадаў негладкай аптымізацыі
    • Аддзел матэматычных метадаў тэорыі надзейнасці складаных сістэм
    • Аддзел матэматычных метадаў даследавання аперацый
    • Аддзел метадаў дыскрэтнай аптымізацыі матэматычнага мадэлявання і аналізу складаных сістэм
    • Аддзел аптымізацыі лікавых метадаў
    • Лабараторыя метадаў матэматычнага мадэлявання працэсаў экалогіі і энергетыкі
    • Аддзел аптымізацыі праграмавання
    • Лабараторыя высокапрадукцыйных і размеркаваных вылічэнняў
    • Аддзел лікавых метадаў і камп’ютарнага мадэлявання
    • Лабараторыя метадаў і тэхналогій штучнага інтэлекту
    • Аддзел метадаў і тэхналагічных сродкаў пабудовы інтэлектуальных праграмных сістэм
    • Аддзел метадаў сістэмнага мадэлявання
    • Аддзел аптымізацыі кіраваных працэсаў
    • Аддзел метадаў камбінаторнай аптымізацыі і інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій
  • Аддзяленне камп’ютарных сродкаў і сістэм
    • Аддзел відэасістэм рэальнага часу
    • Аддзел мікрапрацэсарнай тэхнікі
    • Аддзел сэнсарных прылад, сістэм і тэхналогій бескантактавай дыягностыкі
    • Аддзел пераўтваральнікаў формы інфармацыі
    • Аддзел метадаў індуктыўнага мадэлявання і кіравання
    • Аддзел праблемна-арыентаваных камп’ютараў і сістэм
    • Лабараторыя праблем прыкладной інфарматыкі
    • Лабараторыя сістэм віртуальнага асяроддзя для арганізацыі навуковых даследаванняў

Спасылкі

правіць