Інстытут матэматыкі і кібернетыкі
Інстытут матэматыкі і кібернетыкі (ІМК) — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне ў Беларусі. Пазіцыянуе сябе як нацыянальная беларуская прафесійная асацыяцыя кібернетыкаў і матэматыкаў.
Дзейнасць
правіцьДэклараваныя кірункі дзейнасці:[1]
- апісанне і мадэляванне тэхнічных сістэм, праграмных сістэм, і іх канструяванне (САПР, CAD)
- дынамічная камп’ютарная графіка
- апісанне і мадэляванне натуральных сістэм (фізічных, хімічных, подступы — да біялагічных)
- апісанне натуральных моў і іх граматык
- уладкаванне заканадаўства, дзяржаўнай будовы і працэсаў. Стварэнне сетак кіравання дзяржаўнымі ўстановамі і галінамі
- уладкаванне вытворчых сістэм: тэхналагічных, транспартных, манетарных
- апісанне і канструяванне інфармацыйных сістэм
- апісанне працэсу асветы і асветных сістэм
- канструяванне сетак і баз ведаў
- складанне тэорыі ведаў (аэд-тэорыі)
Паводле дырэктара арганізацыі Паўла Букі ў 2020 годзе Інстытут матэматыкі і кібернэтыкі — навуковая установа, якая займаецца кібернетыкай, прыкладаннем матэматыкі для разнастайных практычных задач і стварэннем на базе матэматыкі або новых праграм, або новых «жалезных» прылад. Беларуская мова дае ў гэтым пэўную перавагу, бо склад думкі чалавека адбываецца на нейкай мове, а для беларусаў, якія можа і раслі ў рускамоўным асяроддзі, руская мова застаецца чужой[2].
Гісторыя
правіцьІнстытут матэматыкі і кібернетыкі існуе з 1997 года ў форме рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Узнік ў выніку дзейнасці Лабараторыі іерархічных многаўзроўневых сістэм і на яе базе — з далучэннем іншых даследчыкаў і вытворцаў. Першы дырэктар — Святлана Іванаўна Новікава.
У 2014—2017 гадах Інстытут ініцыяваў і падтрымліваў міжнародную навучальную праграму «Інфарматыка» па падрыхтоўцы праграмістаў на беларускай мове ў замежных універсітэтах. Партнёрства ажыццяўляецца з Міжнародным эканамічна-гуманітарным універсітэтам імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука ў Роўне (Украіна), там беларускамоўныя праграмісты вучацца асобнай плынню[3]. На праграму зроблена тры наборы, першы выпуск праграмы меў атрымаць дыпломы ў канцы 2018/2019 навучальнага году[крыніца?].
У 2015 годзе выступы прадстаўнікоў ГА «Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» ўвайшлі ў праграму імпрэзы «Дакладная навука па-беларуску ў тэхніцы, эканоміцы і грамадстве» курсаў «Мова нанова» ў Мінску[4].
У 2017 годзе Дэпартамент фінансавых раследаванняў распачаў праверку дзейнасці грамадскай арганізацыі. Афіцыйна паведамлялася, што дырэктар Павел Бука і сябра інстытута Зміцер Канаплянікаў з’яўляюцца падазраванымі ў незаконным прадпрымальніцтве[5]. Паводле версіі следства дзейнасць арганізацыі ў сувязі з універсітэтам імя акадэміка С. Дзем’янчука падаецца як камерцыйная[5]. У 2020 годзе справу закрылі[крыніца?].
Гродзенскім мастаком Суравым была створаная ікона «Яблык спазнання», адна з рэліквій Інстытута.
Зноскі
- ↑ Інстытут матэматыкі і кібернетыкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2019. Праверана 5 красавіка 2019.
- ↑ racyja.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ movananova.by
- ↑ а б novychas.by
Спасылкі
правіць- Інстытут матэматыкі і кібернетыкі Архівавана 5 красавіка 2019. — афіцыйная старонка