Адкрыць галоўнае меню

Інтэрсекснасць[1], або інтэрсекс (ад англ.: intersex) - агульнае паняцце для акрэслення выпадкаў, калі ў чалавека анатомія рэпрадуктыўнай або палавой сістэмы не адпавядае агульнапрынятым вызначэнням мужчынскага ці жаночага полу, г.зн. уключае тыя ці іншыя прыкметы (уключаючы геніталіі, палавыя залозы і набор храмасом) абодвух палоў ці, наадварот, “не выражаны” па мерках прынятых крытэрыяў[2].

Інтэрсекс – абагульняючае паняцце, якое аб’ядноўвае шырокі спектр анатамічных варыяцый, сустраканых у прыродзе.

Паводле даных даследаванняў Універсітэта Брауна(англ.) бел., частата нараджэння людзей з інтэрсекснасцю складае каля 1,7% ад усіх народжаных[3].

Некаторыя інтэрсекс-варыяцыі – па першую чаргу, анатамічныя – выяўляюцца пры нараджэнні чалавека, іншыя робяцца заўважанымі толькі ў час палавога сталення ці нават пазней[4].

Інтэрсекснасць дае знаць пра сябе ў розных канфігурацыях чалавечай цялеснасці. Напрыклад, чалавек можа нарадзіцца са знешнімі прыкметамі жаночага полу, але пры гэтым мець унутраную анатомію, у большай меры адпаведнай мужчынскаму. Ці геніталіі чалавека ўяўляюць сабой “нешта сярэдняе” ад абодвух палоў, напрыклад, “дзяўчынка” можа нарадзіцца з значна большым клітарам ці без адтуліны ў похве, а “хлопчык” можа нарадзіцца з вельмі маленькім пенісам ці з машонкай, якая раздзелена так, што больш падобная на палавыя губы. Таксама можа сустракацца варыянт генетычнай структуры, калі некаторыя клеткі чалавека маюць ХХ-храмасомы, а некаторыя – ХY, ці XYY і XXY[5][6][2].

Інтэрсекснаць больш карэктнае паняцце за "ітэрсексуальнасць", якая мае ў сваім складзе паняцце “сексуальнасць”, што ёсць адсылкай да сексуальнай арыентацыі. Але інтэрсекс — не пра арыентацыю, не пра гендэрную ідэнтычнасць, а пра біялагічныя варыяцыі. Інтэрсекс можа быць як гетэрасексуальным, так і гомасексуальным, і асексуальным[1].

Інтэрсексы з'яўляюцца аб'ектамі дыскрымінацыі грамадствам, і, у першую чаргу, прымусовага хірургічнага і медыцынскага ўмяшання, каб упісаць іх целы ў агульнапрынятыя бінарныя катэгорыі.

Прымусовае лячэнне інтэрсекс-людзей сёння прызнаецца парушэннем правоў чалавека. З адпаведнымі заявамі выступаюць міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі па правах чалавека і этыцы.[7] У 2015 годзе Мальта стала пешай дзяржавай, якая забараніла медычнае ўмяшанне па змене палавой анатоміі без згоды пацыента, у тым ліку ў адносінах да інтэрсекс-людзей.[8][9]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 «Есть ли жизнь за пределами гетеронормативности?», https://makeout.by
  2. 2,0 2,1 "В защиту интерсексуальных людей", n-europe.eu
  3. "Справачны матэрыял интэрсэкс". Арганізацыя Аб'яднаных Нацый
  4. Часто задаваемые вопросы Мы реальны: становление и развитие движения интерсекс прав человека. Astraea: Lesbian Foundation 
  5. "Непатологизирующая интерсекс* терминология" http://www.transcoalition.info/
  6. "Люди третьего пола", http://www.svoboda.org/
  7.  Eliminating forced, coercive and otherwise involuntary sterilization. An interagency statement , World Health Organization, 2014
  8.  Surgery and Sterilization Scrapped in Malta's Benchmark LGBTI Law, The New York Times (1 April 2015)
  9. Malta passes law outlawing forced surgical intervention on intersex minors, Star Observer (2 April 2015)