Іосіф Антонавіч Шчарбовіч
Іосіф Антонавіч Шчарбовіч (26 кастрычніка (8 лістапада) 1902, вёска Малая Альшанка, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 5 красавіка 1952, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне гельмінталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1942), прафесар (1946). Адзін з арганізатараў і першы загадчык кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
Іосіф Антонавіч Шчарбовіч | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1902 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 5 красавіка 1952 (49 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Род дзейнасці | вучоны | ||
Навуковая сфера | гельміталогія | ||
Месца працы | Віцебскі ветэрынарны інстытут | ||
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук | ||
Навуковае званне | прафесар | ||
Альма-матар | |||
Узнагароды |
|
БіяграфіяПравіць
У 1928 годзе скончыў вучобу ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1931—1941 і 1944—1952 гг. загадчык кафедры паразіталогіі. Доктарскую дысертацыю абараніў у 1941 годзе. Распрацаваў метады прыжыццёвай капралагічнай дыягностыкі метастрангілёзу і макракантарынхозу свіней. Аўтар больш за 40 навуковых прац.
БібліяграфіяПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Редкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17)
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.