Іосіф III (мітрапаліт кіеўскі)

мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі

Іосіф III, свецкае імя Ігнацій[1] (? — 1534) — архіепіскап полацкі (1513/1514[1]—1522), мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1523—1534).

Іосіф III

Прафесія святар
Смерць 1534

БіяграфіяПравіць

Полацкі баярын, меў уладанні на Сушы, але не спадчанныя родавыя, а набытыя. Да пастрыжэння быў жанаты і меў сыноў Івана і Міхаіла[1], а таксама невядомую імем дачку[2].

З 1513/1514 года архіепіскап полацкі. Адзін з першых полацкіх архіепіскапаў, хто пад уплывам моды змясціў на ўладычай пячатцы ўласны гербавы знак[1]. На стальцы клапаціўся пра матэрыяльны стан і правы праваслаўных.

Пасля смерці мітрапаліта кіеўскага Іосіфа II Солтана ў 1521 годзе, абраны на мітрапалічы сталец у пачатку 1522 года. У 1523 годзе з блаславення патрыярха іерусалімскага Іераміі ўзведзены ў сан мітрапаліта[3].

Пры ім зноў разгарэлася варожасць паміж каталікамі і праваслаўнымі, абаронцам апошніх выступаў князь Канстанцін Астрожскі.

Памёр у 1534 годзе. Летапісец называе яго невучоным і блізарукім[4].

ПячаткаПравіць

Адбітак архіепіскапскай пячаткі захаваўся на лісце ад 23 снежня 1515 года, на ёй змешчана геральдычная тарча з клейнавай выявай і надпіс у атоку «ВЛ(а)Д(ы)КА П(о)Л(о)ЦКН(й) Н В(и)Т(е)БС(кий) Н МСТ(и)СЛ(а)В(с)К(ий)».[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Галубовіч, 2014, с. 49
  2. Галубовіч, 2014, с. 50
  3. Иосиф (Рустин) // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918.
  4. Иосиф III // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

ЛітаратураПравіць

  • Варонін В. Полацкія архіепіскапы першай паловы XVI cт. (біяграфічныяматэрыялы) / В. Варонiн // Silva rerum nova. Штудыі ўгонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі. — Вільня, 2006. — С. 60-67.
  • Галубовіч В. У. Гербавая пячатка полацкага баярына Івана Мітраполі (генеалагічна-сфрагістычны нарыс) // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зборнік навуковых артыкулаў II міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 17 - 18 красавіка 2014г.) : да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ : у 2 частках . / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт ; [рэдакцыйная калегія : Д.У. Дук, В.А. Емяльянчык, А.І. Корсак, У.А. Лобач і іншыя]. - Наваполацк : ПДУ, 2014. - Ч.2. - С. 48-53.