Іота
Ι, ι (назва: іота[1], таксама ёта[2], грэч. Ιώτα) — 9-я літара грэчаскага алфавіта. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 10. Паходзіць ад фінікійскай літары - ёд. Ад літары «іота» паходзяць лацінскія літары I і J і іх варыянты, кірылічныя І і (апасродкавана) Ї, J, а таксама многія іншыя (у асаблівасці пасродкам утварэння дыграфы і лігатуры).
Зноскі
- ↑ У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.492