Ω, ω (назва: о мега[1], таксама амега[2]; грэч. Ωμέγα) — 24-я літара грэчаскага алфавіта. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 800. У старажытнагрэчаскай о мега пазначала доўгі гук [o], у той час як о мікрон (ο) абазначаў кароткі [o]. Старажытнагрэчаская назва «ὦ μέγα» азначае «"о вялікае" (о-мега) - у супрацьлегласць "малому "о", гэта значыць літары о мікрон. У сучасным грэчаскім алфавіце о мега і о мікрон чытаюцца аднолькава.

Грэчаскі алфавіт
Α α — альфа Β β — бэта
Γ γ — гама Δ δ — дэльта
Ε ε — эпсілон Ζ ζ — дзэта
Η η — эта Θ θ — тэта
Ι ι — іота Κ κ — капа
Λ λ — лямбда Μ μ — мю (мі)
Ν ν — ню (ні) Ξ ξ — ксі
Ο ο — амікрон Π π — пі
Ρ ρ — ро Σ σ ς — сігма
Τ τ — тау Υ υ — іпсілон
Φ φ — фі Χ χ — хі
Ψ ψ — псі Ω ω — амега
Выйшлі з ужывання
Ϝϝ,Ͷͷ — дыгама
(вав)
Ϛϛ — стыгма
Ͱͱ — гета Ϻϻ — сан
Ϟϟ, Ϙϙ — копа Ϡϡ,Ͳͳ — сампі
Ϸϸ — шо
О мега ў лагатыпе Вікіпедыі

Зноскі

  1. У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо
  2. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.76