Іркуцкі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт

Іркуцкі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт (руск.: Иркутский национальный исследовательский технический университет) — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Іркуцк. Універсітэт быў заснаваны ў 1930 годзе на базе Іркуцкага політэхнічнага тэхнікума. У 2010 годзе Іркуцкі ўніверсітэт у выніку конкурсу атрымаў статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Расіі[1].

Іркуцкі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт
(ІрНДТУ)
руск.: Иркутский национальный исследовательский технический университет
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва руск.: Иркутский национальный исследовательский технический университет
Міжнародная назва Irkutsk National Research Technical University
Заснаваны 1930
Тып дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Студэнты 35 700
Размяшчэнне  Расія, Іркуцк
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Order of the Red Banner of Labor
Сайт istu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спіс назваў правіць

За час свайго існавання ўніверсітэт меў наступныя назвы[2]:

  • Сібірскі горны інстытут (1930—1931)
  • Сібірскі горнаметалургічны навучальны камбінат (1931—1933)
  • Сібірскі горны інстытут "Усходзолата" (1933—1934)
  • Сібірскі інстытут каляровых металаў і золата (1934—1935)
  • Усходне-Сібірскі горны інстытут (1935—1938)
  • Іркуцкі горна-металургічны інстытут (1938—1960)
  • Іркуцкі політэхнічны інстытут (1960—1993)
  • Іркуцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (1993—2015)
  • Іркуцкі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт (з 2015)

Зноскі

  1. "Еще 15 вузов стали национальными исследовательскими университетами". РИА Новости. 2010-04-27. Праверана 2020-05-21.
  2. Названия ИРНИТУ с 1930 года

Спасылкі правіць