Ірына Анатолеўна Раінчык

Ірына Анатолеўна Раінчык (нар. 16 красавіка 1973, Магілёў) — беларуская дзяржаўная дзяячка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Ірына Анатолеўна Раінчык
Нараджэнне 16 красавіка 1973(1973-04-16) (50 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (выхавацель), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (псіхолаг), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ідэолаг).

Працавала выхавацелем, загадчыкам ясляў-сада № 36 Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава, загадчыкам санаторнага ясляў-сада № 36 аддзела адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва. Была начальнікам аддзела ідэалагічнай работы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва па сацыяльнях пытаннях. У жніўні 2021 года абрана старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі