Ірына Васільеўна Ятчанка

беларуская лёгкаатлетка

Ірына Васільеўна Ятчанка (нар. 31 кастрычніка 1965, Гомель) — беларуская кідальніца дыска, чэмпіёнка свету 2003 года і бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2000 года. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

Ірына Васільеўна Ятчанка
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзілася 31 кастрычніка 1965(1965-10-31)[1] (58 гадоў)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 94 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Трэніравалася пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сіўцова.

Замужам за беларускім кідальнікам молата Ігарам Астапковічам. Сын — баскетбаліст Антон Астапковіч.

Удзельніца пяці запар летніх алімпіяд (1992—2008). Асабісты рэкорд — 69 м 14 см (2004). Уладальніца лепшага выніку сезона ў свеце ў кіданні дыска (2004).

Стала паказваць свае лепшыя вынікі ва ўзросце за 30 гадоў: чэмпіёнкай свету стала ва ўзросце 37 гадоў, а другую алімпійскую бронзу выйграла ў 38, у тым жа сезоне ўстанавіла свой асабісты рэкорд. У фінале афінскай Алімпіяды 2004 года Ятчанка нават лідзіравала некаторы час з вынікам 66 м 17 см, але затым яе абышлі грачанка Анастасія Келесіду (66,68) і расіянка Наталля Садава (67,02). У 2012 годзе была пазбаўлена бронзавай узнагароды Афін за выкарыстанне допінгу.

Зноскі

  1. Iryna Yatchenko // World Athletics database

Спасылкі правіць