Ірына Леанідаўна Грыбко

Ірына Леанідаўна Грыбко (нар. 1964, г. Мінск) — беларускі гісторык, педагог.

Ірына Леанідаўна Грыбко
Дата нараджэння 1964
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, педагог
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1964 годзе ў Мінску. Беларуска. Пасля паспяховага заканчэння ў 1988 годзе гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта працавала выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1996 года, пасля заканчэння аспірантуры БДУ — выкладчыца, затым старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта БДУ, з лістапада 2009 г. — на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэднявечча. Скончыла ў 2010 годзе Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Культуралогія»[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе пытанні культуры, сацыяльнай і палітычнай гісторыі Беларусі XIX — пачала XX стагоддзя, гісторыю грамадскіх арганізацый і інстытутаў самакіравання. Мае больш за 70 навуковых прац[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана Прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), дыпломамі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама (2009, 2010), Падзякай рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014)[1].

Зноскі

  1. а б в Ирина Леонидовна Грибко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2023. Праверана 8 жніўня 2023.