Ірына Рамуальдаўна Чыкалава
Ірына Рамуальдаўна Чыкалава (нар. 14 жніўня 1961, Мінск) — беларускі гісторык, сацыёлаг і палітолаг.
Ірына Рамуальдаўна Чыкалава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Рамуальд Аляксандравіч Чыкалаў |
Род дзейнасці | гісторык, сацыёлаг, палітолаг, выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2001) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 14 жніўня 1961 года ў Мінску ў сям’і беларускага гісторыка Рамуальда Аляксандравіча Чыкалава (нар. 1931).
У 1983 годзе скончыла гiстарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага. Пасля атрымання дыплома тры гады выкладала гiсторыю ў мінскім прафтэхвучылішчы № 10 пры Мінскім гадзіннікавым заводзе. У 1986—1989 гадах вучылася ў аспірантуры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых у прафесійна-тэхнічных вучылішчах Беларускай ССР (1976—1985)».
З 1989 года працуе ў БДПУ на пасадах выкладчыка, дацэнта, прафесара. У 1993—2006 гадах праходзіла навуковыя стажыроўкi ва ўнiверсiтэтах Польшчы, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, ЗША, Германіі i iншых краiн. У 1997—2000 гадах вучылася ў дактарантуры пры кафедры ўсеагульнай гiсторыi БДПУ. У 2001 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Гендэрная палітыка вядучых партый ЗША і Вялікабрытаніі ў 1970—1990-я гг.».
З кастрычнiка 2000 года — дацэнт, са студзеня 2002 года — прафесар кафедры ўсеагульнай гiсторыi БДПУ (з 2005 года пасля рэарганiзацыi кафедры i падзелу яе на дзве — кафедры новай і найноўшай гісторыі, з 2015 года пасля аб’яднання кафедр — кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі). Адначасова працавала прафесарам кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2007—2019), у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (2013—2022). Спецыялізацыя: гiсторыя Еўропы i Амерыкi ў новы i навейшы час, англазнаўства, амерыканістыка, гендэрная гiсторыя, iнтэлектуальная гiсторыя, гiстарыяграфiя Першай сусветнай вайны, гiстарыяграфiя гiсторыi еўрапейскiх краiн XIX— ХХ ст.
У якасцi старшынi секцыi гісторыі і грамадазнаўства Навукова-метадычнага саветапры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004—2012) каардынавала працэс навукова-метадычнай экспертызы вучэбнай літаратуры для школ, уваходзiла у склад навуковага калектыву па распрацоўцы канцэпцыі школьнай гістарычнай адукацыі, стандартаў і праграм па гісторыі для агульнаадукацыйных устаноў Беларусі.
Была членам экспертнага савета па гісторыі ВАК Рэспублікі Беларусь (2006—2015). Член савета па абароне доктарскiх дысертацый па гiсторыi пры БДПУ. Падрыхтавала чатырох кандыдатаў гістарычных навук.
Член экспертнай рады Міністэрства адукацыі па экспертызе навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў . Член секцыі «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» для правядзення навукова-тэхнічнай экспертызы праектаў заданняў дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў.
Аўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных работ[1], у тым ліку сямі манаграфій, падручніка і навучальных дапаможнікаў для ВНУ, раздзелаў ў калектыўных працах, шматлікіх артыкулаў.
Навуковыя працы
правіцьКнігі
правіць- (Не)забытая война: Первая мировая война в документах, публицистике, воспоминаниях и исследованиях современников (1914—1941). — 2-е изд., доп. и перераб. — Минск: Беларуская навука, 2024. — 507 с.: илл.
- (Не)забытая война: Первая мировая война в документах, публицистике, воспоминаниях и исследованиях современников (1914—1941). — Минск: Беларуская навука, 2022. — 426 с.: илл.
- Великобритания: осмысление исторического опыта в Российской империи (XIX — начало XX в.): Монография / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 414 с.
- Великобритания: изучение в Российской империи (XIX — начало XX в.). — СПб.: Алетейя, 2017. — 576 с.
- Партии, профессиональные союзы, женские организации во Франции, Германии, Великобритании (1815—1914). — Минск: Беларуская навука, 2015. — 392 с.
- Англоведение в императорской России в именах и публикациях (1801—1917). — СПб.: Алетейя, 2013. — 392 с.
- Новая история стран Европы и Северной Америки (1815—1918): Учебник. 2-е изд., испр. — Минск: Выш. школа, 2013. — 686 с. (у сааўт. з Р. А. Чыкалавым).
- Страны Западной цивилизации. XIX — начало XX вв. Хрестоматия. — Минск: Выш. шк., 2010. — 528 с. (у сааўт. з Р. А. Чыкалавым).
- Новая история стран Европы и Северной Америки (1815—1918 гг.): Учебник. — Минск: Выш. школа, 2009. — 686 с. (у сааўт. з Р. А. Чыкалавым).
- Новая история стран Европы и США (1815—1918 годы): Учебное пособие. — М.: Высш. шк., 2005. — 551 c. (у сааўт. з Р. А. Чыкалавым).
- Партии и власть в США и Великобритании: гендерная политика в 1970-1990-е годы: Монография. — Минск: Тесей, 2000. — 288 с.
- Западная Европа и Соединенные Штаты Америки (1815—1918 годы): учебное пособие. — Минск: Тесей, 2000. — 504 c. (у сааўт. з Р. А. Чыкалавым).
Крыніцы
правіць- ↑ Поиск по запросу "чикалова" в Репозиторий БГПУ . elib.bspu.by. Праверана 1 студзеня 2025.
Літаратура
правіць- Чыкалава Ірына Рамуальдаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Стрелец М. В. Ирина Ромуальдовна Чикалова: ученый и педагог // Гісторыя і грамадазнаўства: навукова-метадычны часопіс. — 2011. — № 2. — С. 71—72.
- Чикалова И. Р. // Аннотированный указатель диссертаций по историческим наукам, защищенных в Республике Беларусь (1991—2005 гг.). — Минск: Белорусская наука, 2006. — С. 22, 38, 94;
- Чикалова Ирина Ромуальдовна // Историки Беларуси в начале XXI столетия. Библиографический справочник. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 425—426.
Спасылкі
правіць- Чикалова Ирина Ромуальдовна Архівавана 16 сакавіка 2017. // Персанальная старонка на сайце Гістфака БДПУ
- Чикалова Ирина Ромуальдовна // Академик
- Чикаловы (Династия/Семья). Справка // Сайт Национальной библиотеки Республики Беларусь