Ісабела Лёвін (швед. Isabella Lövin; нар. 3 лютага 1963) — шведскі палітык і журналіст. Член Партыі зялёных. Віцэ-прэм’ер і міністр аховы навакольнага асяроддзя з 21 студзеня 2019 года па 5 лютага 2021 года ў другім урадзе Лёвена, адначасова выконвала абавязкі міністра развіцця міжнароднага супрацоўніцтва з 17 снежня 2020 года, адзін з двух спікераў Партыі зялёных (2016—2021), дэпутат Еўрапейскага парламента пасля выбараў 2009 года да кастрычніка 2014 года. У Еўрапейскім парламенце займалася пытаннямі рыбнай здабычы. Ісабела Левін узнагароджана шведскай прэміяй для журналістаў Stora Journalistpriset за яе працу ў галіне журналістыкі, у прыватнасці, за артыкулы пра рыбалоўства.

Ісабела Лёвін
шведск.: Isabella Lövin
Род дзейнасці журналістка, палітык
Дата нараджэння 3 лютага 1963(1963-02-03)[1][2] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Björn Lövin[d]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Сайт isabellalovin.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лёвін была рэпарцёрам і пазаштатным аўтарам для Damernas Värld, Veckorevyn, Elle і Vi Föräldrar, а таксама пісала пра навакольнае асяроддзе ў нядзельным дадатку Expressen «Зялёная нядзеля». З 1994 па 1997 гады працавала рэпарцёрам і прадзюсарам на Шведскім радыё ў такіх праграмах як Slussen і Tendens. Пазней была сакратаром рэдакцыі і рэдактарам Månadsjournalen (да 2002 года). Таксама працавала рэдактарам кулінарнага часопіса Allt om Mat, у 2003 годзе — часопіса Leva!. З 2004 года яна зноў стала пазаштатным аўтарам, а ў 2005 годзе вяла калонку ў Allt om Mat і адначасова была вэбрэдактарам Femina.

Лёвін абралі ў Еўрапейскі парламент падчас выбараў у Еўрапейскі парламент у Швецыі ў 2009 годзе ад Партыі зялёных. Яе пераабралі на выбарах у Еўрапейскі парламент у Швецыі 2014 года і прызначылі намеснікам старшыні камітэта па пытаннях рыбалоўства.

3 кастрычніка 2014 года Ісабела Лёвін была прызначаная міністрам па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва з мэтай развіцця прэм’ер-міністрам Швецыі Стэфанам Лёвенам.

9 мая 2016 года Ісабелу Лёвін намінавалі на пасаду аднаго з двух спікераў Партыі зялёных як пераемніцу Осы Ромсан.

З 2019 года займала пасаду міністра клімату і навакольнага асяроддзя. Пасля адстаўкі Петэра Эрыксана 17 снежня 2020 года адначасова выконвала абавязкі міністра па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва з мэтай развіцця.

У жніўні 2020 года аб’явіла аб сыходзе з палітыкі, каб надаваць больш часу сям’і і напісанню кніг. Пакінула ўрад 5 лютага 2021 года.

Зноскі