Іслам Уахітавіч Тагайбаеў

Іслам Уахітавіч Тагайбаеў (каз.: Ислам Уахитұлы Тоғайбаев; 11 сакавіка 1950 — 8 кастрычніка 2012) — казахстанскі дзяржаўны дзеяч, акім Караганды (2006—2010).

Іслам Уахітавіч Тагайбаеў
каз.: Ислам Уахитұлы Тоғайбаев
Сцяг Акім Караганды
27 мая 2006 — студзень 2010
Папярэднік Уладзімір Чыркоў
Пераемнік Баўржан Абдышаў
Нараджэнне 10 сакавіка 1950(1950-03-10)
Смерць 8 кастрычніка 2012(2012-10-08) (62 гады)
Адукацыя Карагандзінскі політэхнічны інстытут
Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Іслам Тагайбаеў нарадзіўся 11 сакавіка 1950 года ў сяле Таргай Джангельдынскага раёна Таргайскай вобласці ў казахскай сям’і. У 1972 годзе скончыў Карагандзінскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»[1]. Працаваў у трасце «Карагандапрамбуд» на розных пасадах: інжынер цэнтральнай будаўнічай лабараторыі, майстар, прараб будаўнічага кіравання № 1, старэйшы прараб ПМК-4, начальнік будаўнічых упраўленняў № 6 і № 3 у Сарані, начальнік ПМК-4[2].

З 1981 года на партыйнай працы. Кіраваў прамыслова-транспартным аддзелам Савецкага райкама Кампартыі Казахстана горада Караганды. Пазней быў кіраўніком аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі, потым другім сакратаром Карагандзінскага гаркама партыі[2].

З лютага 1988 года па 1992 год знаходзіўся на пасадзе старшыні выканкама Карагандзінскага абласнога Савета народных дэпутатаў. У той жа перыяд скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС па спецыяльнасці «партыйнае і савецкае будаўніцтва». З 1992 па 1997 год з’яўляўся галовай карпарацыі «Крамдс-Орталык», з 1997 па 1999 год узначальваў кампанію «Каргормаш-ИТЭКС»[3]. Пазней займаў пасады саветніка акіма Карагандзінскай вобласці, акіма Савецкага раёна Караганды, намесніка акіма, першага намесніка акіма вобласці[2].

25 мая 2006 года прызначаны акімам Караганды. На гэтай пасадзе ён запомніўся сваімі яркімі і эмацыйнымі выказваннямі[1]. Нярэдка жорстка крытыкаваў начальнікаў розных дзяржустаноў. Тагайбаеў правёў у Караганды глабальную інвентарызацыю. Увёў забарону на расклейку аб’яў[4]. Пры ім на вуліцах горада былі ўсталяваны камеры вонкавага назірання, праведзены рамонт дамоў і двароў[1]. Ён таксама падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні акту дзяржаўнай камісіі па прыёмцы дамоў у мікрараёне «Бесаба», якія пазней былі прызнаны аварыйнымі[5].

У студзені 2010 года сышоў з пасады акіма па стане здароўя[4]. Сканаў 8 кастрычніка 2012 года[2].

Сям’я правіць

Жанаты, двое дзяцей[1][3].

Узнагароды правіць

Медаль «За працоўнае адрозненне» (2004)[1][3].

Зноскі

  1. а б в г д День назначения акима. nv.kz. Праверана 6 красавіка 2017.
  2. а б в г Тогайбаев Ислам Уакитович // Индустриальная Караганда. — 2012. — 11 окт. (№ 123). — С. 9
  3. а б в Тогайбаев Ислам Уакитович(недаступная спасылка). mag.e-gorod.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2017. Праверана 6 красавіка 2017.
  4. а б Умер экс-аким Караганды Ислам Тогайбаев. nv.kz. Праверана 6 красавіка 2017.
  5. Умер экс-аким Караганды Ислам Тогайбаев. diapazon.kz (9 кастрычніка 2012). Праверана 6 красавіка 2017.