Іслам у Казахстане

Іслам у Казахстане — самая пашыраная рэлігія сярод веруючага насельніцтва Рэспублікі Казахстан. Мусульмане складаюць 70 % насельніцтва паводле перапісу 2009 года[1].

Гісторыя правіць

Пранікненне іслама на тэрыторыю сучаснага Казахстана адбывалася цягам некалькіх стагоддзяў, пачынаючы з паўднёвых рэгіёнаў.

Па некаторых дадзеных, першым штуршком да шырання ісламу стала Талаская бітва 751-га года. Пры якой цюркі Тюргешскага каганата, з'яднаўшыся з войскамі Абасідскага халіфата, здабылі перамогу над войскамі танскага Кітая. Перамога ў бітве, спыніла экспансію кітайскай імперыі Тан на захад, і дазволіла ісламу зацвердзіцца сярод аселага насельніцтва Сямірэчча і на Сырдар'і да канца Х стагоддзя.

Іслам быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнай рэлігіі ў дзяржаве Караханідаў у канцы X стагоддзя. Па меры пашырэння ханства Чынгізхана шыранне ісламу замарудзілася, бо традыцыйнай рэлігіяй цюрк было тэнгрыянства. Але іслам працягваў шырыцца ў наступныя стагоддзі. Так іслам прынялі ханы Залатой Арды Берке (1255—1266) і Узбек (1312—1340). У той перыяд сярод цюркаў быў моцны ўплыў суфійскага духавенства. Велізарны ўнёсак у прапагандзе ісламу сярод усіх цюркамоўных народаў рэгіёна ўнёс заснавальнік суфійскага ордэна Ясавія Хаджа Ахмет Ясаўі, які памёр у 1166 годзе ў горадзе Туркестан.

У наш час асноўная маса казахскага насельніцтва лічаць сябе мусульманамі і выконвае ў той ці іншай меры хоць бы частку абрадаў. Прыкладам, абрад абразання (сундзет) здзяйсняе пераважная частка казахаў, пахаванне па мусульманскіх абрадах здзяйсняюць амаль усе казахі. Нароўні з ісламам сярод веравалых казахаў захоўваюцца і некаторыя звычаі даісламскага перыяду, у прынцыпе не супярэчныя ісламу. Хлопчыкам пакідаюць насіць айдар, чуб. Ёсць абрады тусау-кесу (абразання пут), абрады адразання валасоў па дасягненні нованароджанымі малымі веку 40 дзён. Часцяком можна пачуць як казахі часам выкарыстоўваюць слова «Тәңір», «Кудай» як сінонім слова Алах.

Зноскі

  1. Аналитический отчёт «Итоги Национальной переписи населения Республики Казахстан 2009 года»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 красавіка 2016.

Літаратура правіць

  • Султангалиева А. К. Ислам в Казахстане: история, этничность и общество. — Алматы: КИСИ при Президенте РК, 1998. — 188 с.
  • Султангалиева А. К. Эволюция ислама в Казахстане // Центральная Азия и Кавказ. — 1999. — № 5.
  • Султангалиева А. К. „Возвращение ислама“ в Казахстан. — Алматы: Фонд «Алтынбек Сарсенбаулы», 2012. — 170 с.

Спасылкі правіць