Тэ́нгры (стар.-цюрк. *teŋri / *taŋrɨ; каз.: Тәңір; кум. Тэнгири, стар.-манг. ᠲᠨᠭᠷᠢ Tngri; каз. Тәңірі; манг.: Тэнгэр, калм. Tenger; булг. Тангра; чув. Турă; якуцк.: Таҥара; узб.: Tangri; кірг.: Теңир; башк.: і татар.: Тәңре; карач.-балк. Тейри; спр. кіт.: 腾格里, путунхуа Ténggélǐ, венг.: Tengri, турэцк.: і азерб.: Tanrı; туркм.: Tañry; уйг.: Тәңри[1]) — вярхоўнае бажаство неба політэістычнага пантэона народаў Еўразіі цюрка-мангольскага паходжання[2]. Іншае яго імя — «Кок Тэнгры / Көк Тәңірі» (Нябесны Бог).

Тэнгры
Міфалогія тэнгрыянства
Сфера ўплыву неба
Дзеці Bai-Ulgan[d], Koyash[d], Yer Tanrı[d], Kayra[d] і Umay[d]
Слова «Тэнгры», напісанае архонскім пісьмом

Упершыню зафіксавана ў кітайскіх летапісах пры апісанні хунаў як 撑犁:

«匈奴谓天为撑犁» : Хуну называюць Цянь (天 назва неба ці Нябёсаў па-кітайску) Тэнгры.

У дзяржавах цюркамоўных народаў Сярэднявечча, у тым ліку ва ўласна старажытных цюрак (цюркютаў), ханы абгрунтоўвалі сваю ўладу воляй Тэнгры[3]. Гэтыя кіраўнікі ўспрымаліся як уладальнікі дара Тэнгры, які даў ім асаблівую ласку — кут, насілі тронныя імёны, што падкрэслівае іх выбранасць, такія, як Тэнгрыкут, Кутлуг ці Куталмыш[4].

Апісваючы сваё падарожжа на Волгу ў 921—922 гг., Ібн Фадлан пісаў пра качавых цюркаў:

А калі каго-небудзь з іх спасцігае несправядлівасць ці здарыцца з ім штосьці непрыемнае, ён падніме сваю галаву да неба і кажа: «Бір тэнгры», а гэта па-цюркску «[клянуся] богам адзіным», бо «бір» па-цюркску «адзін», а «тэнгры» на мове цюркаў — «бог»[5]

Продкі цюркскіх народаў былі анімістамі, прытрымліваючыся шаманскіх вераванняў, яны шанавалі нябесных багоў і сілы прыроды. Паводле меркавання Махмуда ал-Кашгары, Тэнгры быў вядомы як стваральнік раслін і грамабой. Цюркамоўныя народы выкарыстоўвалі прыметнік «Тэнгры», што азначае «нябесны, боскі», для абазначэння ўсяго грандыёзнага ці асабліва значнага, як, напрыклад, пік Хан-Тэнгры ці Кантэгір (хакаскае Хан-Тигір) у Заходніх Саянах.

Асноўнымі боскімі сутнасцямі ў мангольскім тэнгрыянстве з’яўляліся Нябесны Айцец (манг.: Тэнгэр Эцэг) і Маці-Зямля (манг.: Газар Ээж). Вера ў сусветнага бога, які даруе перамогі, служыла ў Мангольскай імперыі ідэалагічным сродкам узмацнення кантролю хана. Так, наказы мангольскіх валадароў падмацоўваліся спасылкай на «Сілу Вечнага Неба»[6].

Імя бога паводле меркавання ўдзельнікаў праекта «Этымалагічная база Старосціна» паходзіць ад агульнаалтайскай лексемы з першапачатковым значэннем «клятва, бажаство»[7].

Паходжанне звязана таксама з шумерскім Dingir («Неба»)[8], з кітайскім тэрмінам Цянь, у значэнні «Неба»[9].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Eski Türk dini (gök tanrı inancı) ve … — Google Books
  2. Тэнгри // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Eurasica.ru — Евразийский исторический сервер — Статьи — А. К. Бисенбаев. Мифы древних тюрков — КАК ТЕНГРИ СОЗДАЛ ТЮРКОВ И ПОДАРИЛ ИМ МИР Архівавана 8 жніўня 2011.
  4. Угдыжеков С. А. Социальная структура раннесредневековых кыргызов. — Абакан, 2003
  5. АХМЕД ИБН ФАДЛАН. КНИГА О ЕГО ПУТЕШЕСТВИИ НА ВОЛГУ В 921—922 гг.
  6. Ліст Гуюка да Папы Рымскага
  7. Этымалагічная база Старосціна
  8. Мифы народов мира: энциклопедия. — Т. 2. — М., 1988.
  9. Муратов Б. А. К вопросу об истории возникновения тюркского рунического письма // Урал-Алтай: через века в будущее. Материалы Всероссийской научной конференции (1-5 июня 2005 г.). — Уфа: Гилем, 2005. — C. 96-102

Літаратура

правіць
  • Неклюдов С. Ю. Тенгри // Мифы народов мира : Энциклопедия. — М.: Российская энциклопедия, 1994. — Т. 2. — С. 500—501. — ISBN 5-85270-072-9.