Ісідар Самуілавіч Феертаг

Ісідар Самуілавіч Феертаг (1843—1912) — беларускі медык, ваенны ўрач, стацкі надворны саветнік[1].

Ісідар Самуілавіч Феертаг
Дата нараджэння 1843
Дата смерці 1912
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, ваенны ўрач, грамадскі дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Пахаванне лекара І. С. Феертага

У 1886 годзе ў статусе ваеннага ўрача ў адстаўцы ўзначаліў яўрэйскую абшчынную бальніцу на 30 коек[1].

З таго ж 1886 года стаў першым старшынёй Бабруйскага таварыства ўрачоў[1].

Памёр у 1912 годзе[1]. У апошні шлях яго праводзіў увесь горад і нават прыехаў генерал-губернатар з Мінска[2].

Абрам Рабкін у кнізе «Уніз па Шашэйнай» згадвае, што нібыта ў ваколіцах дома Феертага размяшчаўся артылерыйскі полк царскай арміі, і цяжкія гарматы і кованые коні па бруку грукаталі так, як быццам ішла вайна. Калі доктар Феертаг хварэў, людзі секлі пад Цітаўкай яловыя лапы і засцілалі імі ўсю вуліцу да самага пераезду[1].

Сям’я правіць

Пляменнікамі І. Феертага былі вядомыя латвійскія псіхіятры Макс і Леапольд  (польск.) Шонфельты[1]. Макс абараніў дысертацыю «аб індукаваным вар’яцтве (folie communiquée)» (ням.: Ueber das inducirte Irresein), прысвяціўшы яе свайму дзядзьку; дысертацыя была апублікаваная асобным выданнем (1893)[3] і ў часопісе Archiv für Psychiatrie und Nervenkrankheiten  (англ.) (Bd. 26, S. 202—266, 1894)[4], і разглядаецца адной з асноўных работ у галіне індуцыраванных разладаў з трызненнем  (руск.)[5].

Дом правіць

Захаваўся драўляны дом Феертага, сучасны адрас вуліца Пушкіна, 109[6].

Зноскі