Італа-турэцкая вайна

Італа-турэцкая вайна, або Турэцка-італьянская вайна (таксама вядомая ў Італіі як «Лівійская вайна», а ў Турцыі як «Трыпалітанская вайна») — вайна паміж Каралеўствам Італія і Асманскай імперыяй з 29 верасня 1911 г. па 18 кастрычніка 1912 г. (386 дзён). Італія захапіла вобласці Асманскай імперыі Трыпалітанію і Кірэнаіку (тэрыторыю сучаснай Лівіі), а таксама грэкамоўны архіпелаг Дадэканес (уключаючы востраў Родас).

Асноўны канфлікт: Італа-турэцкая вайна
Італьянскія дырыжаблі бамбяць турэцкія пазіцыі на тэрыторыі Лівіі (1911)
Італьянскія дырыжаблі бамбяць турэцкія пазіцыі на тэрыторыі Лівіі (1911)
Дата 29 верасня 191118 кастрычніка 1912
Месца Лівія, Эгейскае мора
Прычына Пашырэнне італьянскай каланіяльнай імперыі
Вынік Перамога Каралеўства Італіі. Далучэнне Лівіі і Дадэканеса да Італіі
Праціўнікі
 Каралеўства Італія  Асманская імперыя
Камандуючыя
Італія Карла Канева Асманская імперыя Ісмаіл Энвер
Сілы бакоў
100 000 28 000
Страты
7 630 15 370
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хоць гэтую вайну нельга параўнаць па маштабах з Першай сусветнай, яна ўсё ж паслужыла своеасаблівым пралогам да яе, бо распаліла нацыяналізм у балканскіх дзяржавах. Вайна прадэманстравала слабасць турэцкай арміі, і, жадаючы выкарыстоўваць цяжкае становішча Асманскай імперыі, члены Балканскага саюза напалі на яе, перш чым скончыліся ваенныя дзеянні супраць Італіі. У Італа-турэцкай вайне былі ўпершыню прыменены новыя дасягненні ваенна-тэхнічнага прагрэсу: радыё, авіяцыя, бронеаўтамабілі.

Прычыны вайны правіць

Італія як новаўтвораная дзяржава шукала новыя рынкі збыту і імкнулася пашырыць свае маленькія каланіяльныя ўладанні. Італьянцы пачалі весці дыпламатычную падрыхтоўку да ўварвання ў Лівію яшчэ ў канцы XIX стагоддзя, а ваенную з пачатку XX стагоддзя. Італьянскай грамадскай думцы Лівію падавалі як краіну з вялікай колькасцю карысных выкапняў і добрымі прыроднымі ўмовамі, да таго ж яе абаранялі 4000 турэцкіх салдат. Варта адзначыць, што само насельніцтва Лівіі было варожа настроена ў адносінах да турак і дружалюбна да італьянцаў, бо першапачаткова бачыла ў іх вызваліцеляў ад турэцкага прыгнёту. Італьянцы ўяўлялі ўварванне ў Лівію не інакш як «ваенны шпацыр».

У 1900 годзе Італія заручылася згодай Францыі на захоп Трыпалі і Кірэнаікі. Шырокі подкуп французскай прэсы нямала спрыяў забеспячэнню добразычлівай пазіцыі Францыі. У 1909 годзе ў Раканіджы Італія дамаглася таго ж і ад Расіі. Італьянскія палітыкі разлічвалі, што Германія і Аўстра-Венгрыя таксама не будуць процідзейнічаць.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі правіць