Ізраіль Плаўнік

(Пасля перасылкі з І. Плаўнік)

Ізраіль Пла́ўнік (1905, Пасадзец1941) — беларускі пісьменнік, перакладчык з ідышу. Брат Змітрака Бядулі.

Ізраіль Плаўнік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Навучаўся ў хедэры (1913—1919), Будслаўскай беларускай гімназіі (1919), закончыў двухгадовыя адукацыйныя курсы ў Менску (1925). Працаваў наборшчыкам у друкарні імя Сталіна, пазней — карэктарам.

З 1925 года ўваходзіў у літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». У ліпені 1927 года стаў адным з ініцыятараў стварэння аб’яднання «Пробліск».

Расстраляны немцамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Творчасць

правіць

Сумесна з Сяргеем Дарожным выдаў зборнік вершаў «Звон вясны» (1926). Таксама былі нявыдадзеныя зборнікі «Блакітныя далі» і «Сонечны маяк».

Спасылкі

правіць