Абардажная шабля

Абардажная шабля — сякучая або рубяча-колючая клінковая халодная зброя.

Французская абардажная шабля

Мае выгляд кароткай, але шырокай шаблі, з прамым або злёгку выгнутым клінком і добра развітай гардай тыпу кошык. Эфес быў спраектаваны такім чынам, каб у бітве амаль цалкам абараняць пядзь рукі. Выкарыстоўвалася ваеннымі маракамі і піратамі пры абардажных сутычках.