Абеліск Імператрыцы

Абеліск Імператрыцы (фінск.: Keisarinnankivi, літ. — камень Імператрыцы) — помнік на Гандлёвай плошчы ў Хельсінкі.

Помнік
Абеліск Імператрыцы
фінск.: Keisarinnankivi
60°10′03,50″ пн. ш. 24°57′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Горад Хельсінкі
Скульптар Карл Людвіг Энгель[1]
Дата заснавання 1835[2]
Дата пабудовы 1835 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абеліск імператрыцы быў адкрыты ў 1835 годзе ў памяць пра наведванне горада Хельсінкі імператарам Мікалаем I і яго жонкай Аляксандрай Фёдараўнай. Помнік быў усталяваны там, куды, паводле легенды, ступіла нага імператрыцы, якую фіны вельмі любілі за тое, што яна апекавалася над Хельсінкі, ў момант сыходжання на бераг. Пасля набыцця Фінляндыяй незалежнасці знесены, але адноўлены ў 1971 годзе па просьбе гараджан.

Залатое наверша

Манумент уяўляе сабой абеліск з чырвонага мармуру ўвянчаны бронзавым пазалочаным глобусам, на якім сядзіць двухгаловы арол — сімвал імператарскай улады, які сведчыў пра ўваходжанне Фінляндыі ў склад Расійскай імперыі. На абеліску надпіс на лацінскай мове:

" Imperatrici Alexandrae Metropolin Finlandiae Primum Adventati die XXIX Maji X Juni MDCCCXXXIII "

Зноскі

Спасылкі правіць