Абранне вечнасці

навуковае выданне

«Абра́нне ве́чнасці: універсалі́зм трады́цыі і гістары́зм суча́снасці» — навуковае выданне, створанае Аленай Аляксандраўнай Яскевіч у 1999 годзе. Кніга была надрукавана мінскім выдавецтвам «Мастацкая літаратура» тыражом 1 700 экзэмпляраў[1].

Абранне вечнасці
Абра́нне ве́чнасці
Выданне
Вокладка кнігі
Жанр дакументалістыка
Аўтар Алена Аляксандраўна Яскевіч
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1999
Дата першай публікацыі 1999
Асобнае выданне 1999
Выдавецтва Мастацкая літаратура
Колькасць старонак 319
Ілюстратар Л. І. Мележ
Афармленне Л. К. Лявонаў
Носьбіт кніга
ISBN 985-02-0490-7

Апісанне кнігі правіць

Манаграфія прысвечана ўнікальным духоўным здабыткам старажытнасці, «залатому стагоддзю» беларускай філалогіі, — да гэтай пары найменей вывучаным старонкам беларускага пісьменства. Новае па метадалагічных падыходах (канцэпцыя агульнафілалагічнай цэласнасці) даследванне разглядае найбагацейшыя пласты старажытнасці і духоўныя явы сучаснасці ў адзінстве гісторыка-літаратурнага працэсу, у арганічнай пераемнасці мінулых і сённяшніх звенняў нацыянальнага Адраджэння. Адрасуецца філолагам, гісторыкам, культуролагам, шырокаму чытачу, можа быць выкарыстана ў якасці навучальнага дапаможніка для курсаў тэорыі і гісторыі беларускай мовы і літаратуры.

Іншыя дадзеныя правіць

Навуковы рэдактар і аўтар пасляслоўя доктар гуманітарных навук, прафесар І. Я. Квін. Рэцэнзенты: доктар гуманітарных навук, прафесар М. Б. Шэр; доктар гуманітарных навук, прафесар Ян Чыквін.

Зноскі

  1. Яскевіч Алена, Абранне вечнасці. Kamunikat.org. Праверана 2 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць